Вы тут

ЗША высылаюць 10 супрацоўнікаў дыпмісіі Расіі ў Вашынгтоне


Белы дом паведаміў, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ аб увядзенні санкцый супраць РФ, піша БелТА са спасылкай на ТАСС.


У прыватнасці, ЗША высылаюць 10 супрацоўнікаў дыпмісіі Расіі ў Вашынгтоне. Акрамя таго, ЗША забараняюць сваім кампаніям напрамую набываць расійскія даўгавыя абавязацельствы, выпушчаныя ЦБ, ФНБ або Мінфінам РФ.

Апроч іншага, ЗША лічаць Службу знешняй выведкі РФ адказнай за кібератакі на SolarWinds.

Мінфін ЗША удакладніў, што сярод тых, хто трапіў пад санкцыі, — 16 арганізацый і 16 фізічных асоб, нібыта звязаных з умяшаннем у выбары, якое прыпісваецца Расіі. У прыватнасці, пад рэстрыкцыі падпаў экс-супрацоўнік ГРУ Дзяніс Цюрын.

Таксама санкцыі ўведзены ў дачыненні да шэрагу ўдзельнікаў праекта будаўніцтва Керчанскага маста і некаторых службовых асоб у Крыме. Акрамя таго, санкцыі ЗША накладваюцца на шэфа «Мостотреста», кампанію «Ленпромтранспроект», «Дирекцию по строительству железной дороги Беркакит — Томмот — Якутск».

Пад рэстрыкцыі падпаў і першы намкіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ Аляксей Громаў., які ўжо знаходзіцца ў амерыканскім чорным спісе

Уведзеныя санкцыі і супраць інфармацыйных агенцтваў SouthFront, «Ньюсфронт», «Инфорос», а таксама Фонду стратэгічнай культуры РФ. Рэстрыкцыі ўведзеныя таксама ў дачыненні да расійскага журналіста Аляксандра Малькевіча і Фонду абароны нацыянальных каштоўнасцяў, які ён узначальваў раней.

Асацыяцыя свабодных даследаванняў і міжнароднага супрацоўніцтва і экспертны Міжнародны антыкрызісны цэнтр з РФ таксама трапілі пад санкцыі.

Прэв’ю: AP

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Грамадства

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

На пытанне чытача адказваюць Янка Крук і Аксана Катовіч.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.