Вы тут

Міністэрства аховы здароўя пракаменціравала чуткі аб планах адмяніць урачам ковідныя надбаўкі


Указ нумар 131, які прадугледжвае выплату надбавак за работу ва ўмовах інфекцый, адмяняць не плануецца, паведаміў журналістам намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка.


Дзмітрый Чараднічэнка адзначыў, што апошнім часам у недзяржаўным інфармацыйным полі пачала з’яўляцца інфармацыя аб адмене, скарачэнні і іншых змяненнях па выплатах надбавак за работу з ковід-інфекцыяй у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы нумар 131.

«Міністэрства аховы здароўя афіцыйна заяўляе: ніякіх планаў ні ў Міністэрства аховы здароўя, ні ва ўрада па адмене ўказа нумар 131 няма», — сказаў намеснік міністра.

З пачатку года па стане на сакавік у якасці ковідных надбавак выплачана каля Br350 млн, якія атрымалі 82 тыс. медыцынскіх работнікаў: 20 тыс. урачоў, 39 тыс. сярэдніх медработнікаў і 23 тыс. іншых работнікаў, якія прымаюць удзел у рабоце з пацыентамі, якія маюць ковід-інфекцыю.

«Міністэрства аховы здароўя трымае на кантролі сітуацыю па мэтавым выкарыстанні выдзяляемых сродкаў», — сказаў на заканчэнне Дзмітрый Чараднічэнка.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Грамадства

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

На пытанне чытача адказваюць Янка Крук і Аксана Катовіч.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.