Вы тут

Цікавосткі з красавіцкага нумара «Алесі»


Якія славянскія традыцыі захаваліся ў святкаванні Вялікадня?

Вялікдзень для хрысціян-вернікаў з'яўляецца адным з галоўных царкоўных свят: дзень, у які здзейсніўся пераход ад смерці да Жыцця, ад зямлі — да Неба. Але ў святкаванні яго і сёння захавалася многае са славянскай народнай традыцыі. Напрыклад, Чысты чацвер, паводле cтаражытных звычаяў, — завяршэнне падрыхтоўкі да сустрэчы з продкамі, якія на некаторы час вяртаюцца з іншага свету ў свае сем'і. Таму да іх «прыходу» старанна рыхтаваліся: мылі сталы, лаўкі, вокны, дзверы, ператрэсвалі ложкі і дываны, бялілі печ і сцены, чысцілі гаршкі і іншы посуд... А ў царкоўнай традыцыі Вялікі чацвер прысвячаюць успамінам пра Тайную Вячэру, падчас якой Хрыстос устанавіў Святое Прычасце. У гэты дзень вернікі, за выключэннем нейкіх надзвычайных сітуацый, абавязкова прыходзяць у храм і прычашчаюцца. Сутнасць не ў прыбіранні жылля, а ў духоўным ачышчэнні, пакаянні і падрыхтоўцы душы да Вялікадня. Натуральна, чысціня ў доме перад святам павінна быць, аднак важнейшая чысціня духоўная. З Вялікаднем звязана таксама мноства народных павер'яў. Якіх — чытайце ў красавіцкім нумары «Алесі».


Макіяж у сталым узросце: разбіраем памылкі

Многія жанчыны лічаць, што фарбавацца ў сталым узросце не варта, таму што гэта «дадае гадоў». Вядома, за працяглы перыяд жыцця скура паспявае змяніцца. Але гэта зусім не значыць, што трэба перастаць рабіць прыгожы макіяж.

Сярод асноўных праблем сталага ўзросту — дробныя маршчыны вакол вачэй і вуснаў, «паплыўшы» контур твару, мяшкі пад вачыма. Узрост таксама могуць выдаваць зморшчыны ды агульны стан скуры твару і шыі. Гэтыя асаблівасці, з якімі сутыкаюцца жанчыны за 50, важна ўлічваць і пры выбары тэхнікі макіяжу, і саміх б'юці-сродкаў. Так, напрыклад, лепш аддаць перавагу танальным сродкам цёплых адценняў: скура будзе выглядаць больш свежай. А для макіяжу вачэй лепш падыдуць матавыя цені, бо бліскучыя могуць яшчэ больш падкрэсліць «гусіныя лапкі». Пра ўсе тонкасці нанясення касметыкі і догляду за сабой чытайце ў матэрыяле «З акцэнтам на вусны».


«Слова не верабей» — жаночая гісторыя

Ад мамы Антона, Марыны Пятроўны, я заўсёды трымалася на адлегласці. Буйная рыжая дама з кароткай стрыжкай была настолькі не стрыманая на язык, што нават бяскрыўдная размова з ёй не абяцала нічога добрага. Да месца і не да месца любіла прыпячатаць чалавека самымі апошнімі словамі, больш за тое, лічыла гэта нармальным. «Я праўду заўсёды кажу!» — сур'ёзна заяўляла жанчына і сама ў гэта верыла. Размаўляла мама Антона на трасянцы і была ўпэўнена, што ні адна фраза не выкажа абурэнне дакладней, чым «каб ты здох». На спробу ўгаварыць можна было такі «камплімент» атрымаць, што мама не бядуй. «Ды каб цябе пацукі зжэрлі», — крычала Марына Пятроўна на ката, які заскочыў на стол. «Ды каб вас зямля не насіла!» — кляла суседзяў зверху, якія кідалі недакуркі з балкона. «Ды ідзі ты да лешага!» — смяялася з жартаў Антона. Пры гэтым Марына Пятроўна любіла сына, абажала ўнука і добра ставілася да нявесткі Любы. Але аднойчы здарылася тое, што прымусіла жанчыну назаўжды забыцца аб праклёнах...


Паліноз — хаваем нос…

Прыходу вясны ўсе чакаюць з нецярпеннем і шчыра радуюцца першым сонечным дням, першым зялёным лісточкам, першым кветкам... Аднак цвіценне раслін прыносіць не толькі радасць, але і праблемы.

Менавіта вясной пачынаецца рост алергічных захворванняў на пылок квітнеючых раслін. Гэтая хвароба называецца паліноз (ад лацінскага pollen — пылок) і з'яўляецца адной з самых распаўсюджаных формаў алергіі: ёй пакутуюць да 30 % чалавецтва, або кожны трэці жыхар Зямлі.

Алергія сама па сабе не ўплывае на працягласць жыцця, але небяспека ў тым, што на яе фоне могуць развівацца іншыя, больш небяспечныя, хваробы. Як засцерагчыся ад алергіі? Якія перыяды цвіцення раслін-алергенаў ёсць у кліматычнай зоне Беларусі? Якія лекі нельга прымаць падчас палінозу? Разбіраемся разам з ГУ «Мінскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».


Дзяўчаты ў ІТ: інтэрв'ю з Палінай Пяткоўскай

Нягледзячы на даўнюю, яшчэ школьную, мару стаць праграмістам, Паліне гэта ўдалося не адразу. Была засвоена не адна прафесія, перш чым у яе працоўнай кніжцы з'явіўся запіс «распрацоўшчыца вэб-праграм». Аб пошуку свайго «я», гендарных стэрэатыпах і складанасцях у рабоце праграміста мы пагаварылі з супрацоўніцай EPAM Палінай Пяткоўскай.

Часопіс «Алеся»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.