Вы тут

Міністэрства аховы здароўя абвергла інфармацыю аб адсутнасці прэпаратаў для лячэння анкалагічных пацыентаў


Інфармацыя аб адсутнасці прэпаратаў для лячэння анкалагічных, кардыялагічных і іншых захворванняў, якая распаўсюджваецца ў некаторых Telegram-каналах, не адпавядае рэчаіснасці, паведаміў журналістам намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка, перадае БелТА.


«У гэтай сітуацыі можна было б сказаць „без каментарыяў“, але ўсё ж такі хочацца заклікаць аўтараў гэтых паведамленняў мець крыху сумлення ў адносінах да тых пацыентаў, якія найбольш слабаабароненыя», — сказаў Дзмітрый Чараднічэнка.

Што датычыцца прэпаратаў у галіне анкалогіі, кардыялогіі, для лячэння COVID-19, яны ёсць у дастатковай колькасці. «У нас па ўсёй як анкалагічнай лінейцы, так і па ўсёй кавіднай, я ўжо не кажу пра кардыялагічныя прэпараты, поўны спектр. Больш таго, ёсць як мінімум трохмесячны запас. Праводзяцца дзяржзакупкі», — сказаў ён.

Дзмітрый Чараднічэнка адзначыў, што ў адным з Telegram-каналаў апублікавана інфармацыя аб адсутнасці, у прыватнасці, проціпухліннага прэпарату цысплацін. Паводле слоў намесніка міністра, запасы гэтага прэпарату есць абсалютна ва ўсіх рэгіёнах. «Фактычна 30 працэнтаў гадавой патрэбнасці», — удакладніў ён. Да таго ж будзе закупка гэтага прэпарату.

Дзмітрый Чараднічэнка падкрэсліў, што такія напрамкі, як анкалогія, кардыялогія і педыятрыя — прыярытэт дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы здароўя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Гэта прынцыпы, накіраваныя на зніжэнне колькасці смецця і захаванне рэсурсаў планеты.

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Эканоміка

Больш за палову аўтамабільнага рынку планеты стане электрычным ужо праз пяць гадоў

Больш за палову аўтамабільнага рынку планеты стане электрычным ужо праз пяць гадоў

А наша краіна разлічвае, што праз чатыры гады кожная 20 машына будзе электракарам.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.