Вы тут

Постчарнобыльскі стрым з Гомельшчыны


На Гомельшчыне падводзяць вынікі трохдзённага прэс-тура актыўных прадстаўнікоў беларускай інтэрнэт-супольнасці. Удзел у ім бралі журналісты, блогеры, эксперты з розных куткоў краіны. Гэта першы падобны вопыт.


Фота: БелТА.

Прэс-тур даў магчымасць расказаць шырокаму колу інтэрнэт-фаловераў, падпісчыкаў YouTube-каналаў, сацсетак аб эканамічным і турыстычным патэнцыяле рэгіёна, які больш чым іншыя на тэрыторыі Беларусі пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Для беларусаў чарнобыльскі боль назаўжды ў памяці, разважае блогер Цімур Прахін. Кажа, што для яго важна давесці да людзей, як ідзе барацьба з наступствамі аварыі, як жыве постчарнобыльская Гомельшчына. Увогуле, галоўная ідэя прэс-тура — па-новаму паглядзець на знаёмую чарнобыльскую тэму, парушыць існуючыя стэрэатыпы. Блогеры і журналісты не пакідалі сваіх камер, вялі стрымы ў анлайн-рэжыме. Хтосьці з іх прыехаў у Гомельскую вобласць упершыню, хтосьці быў толькі ў юнацтве.

Між тым удзельнікам прэс-тура выпала магчымасць наведаць Хойнікшчыну. Па тэрыторыі раёна іх маршрут пралягаў праз Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Журналісты і блогеры наведалі населеныя пункты, паназіралі за работай сельгаспрадпрыемстваў, устаноў адукацыі.

— Мы ўсё адздымалі і паказвалі на сваіх каналах, адразу з'яўляліся каментарыі падпісчыкаў, людзям вельмі цікава паглядзець менавіта лайф-здымкі, усе размовы паміж удзельнікамі, пераезды па маршруце, — расказвае аб блогерскім бэкстэйджы блогер з Брэста Аляк-

сей Голікаў. — Мы перадавалі, як праходзілі падрыхтоўку перад наведваннем той ці іншай тэрыторыі, як правяраюць узровень радыезабруджвання. Мяне асабіста ўразіла, як людзі гадуюць коней, пчол, вырошваюць бяспечныя для ўжывання культуры.

Фінальным пунктам маршруту прэс-тура стаў рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека ў Гомелі. Гэта ўнікальная ўстанова на тэрыторыі Беларусі. Цэнтр — лідар па аказанні спецыялізаванай медыцынскай дапамогі насельніцтву, пацярпеламу ад катастрофы на ЧАЭС, і па навуковым забеспячэнні Дзяржпраграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Штогод тут праходзяць лячэнне ў стацыянарах да 15 тысяч чалавек, спецыялісты праводзяць да 80 тысяч кансультацый.

Па выніках трохдзённага прэс-тура сваімі ўражаннямі дзеліцца гараднічанка Святлана Вараніца:

— Экран манітора, на жаль, не можа перадаць атмасферу, у якую мы паглыбляліся час ад часу: яна вельмі моцная эмацыянальна. Разумееш, што, нягледзячы на наступствы аварыі на ЧАЭС, праводзіцца каласальная работа, укладваюцца сродкі, рэсурсы, намаганні для таго, каб развіць гэтыя тэрыторыі, захаваць працоўныя месцы для людзей, запрашаць маладых спецыялістаў, будаваць жыллё. Я ўпэўнена, што будучыня — за экалагічным і навуковым турызмам на Гомельшчыне.

Блогер згадала і выпадковы кадр-сімвал яе камеры, які крануў сэрца. Гэта чарада рознакаляровых дзіцячых калясак пад вокнамі ясляў-садка ў аграгарадку Стралічава Хойніцкага раёна, што літаральна за пяць кіламетраў ад тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Так, людзі на сваёй малой радзіме ствараюць сем'і, гадуюць дзетак.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.