Вы тут

Спачатку дажджы і навальніцы...


Заўтра надвор'е ў нашай краіне будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над поўначчу Украіны, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Захаваецца шмат аблокаў. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень у асобных раёнах магчымы навальніцы.


pixabay.com

І ў суботу захаваецца ўплыў атмасферных франтоў. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 3 градусаў да 8 цяпла, удзень — плюс 10—16 градусаў вышэй за нуль.

Трошкі зменіцца характар надвор'я ў нядзелю, калі атмасферны ціск пачне расці і франтальны раздзел будзе губляць сваю актыўнасць. Аблокаў і дажджоў стане менш. Месцамі, у асноўным па паўднёвай частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у паўднёвых раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад плюс 2 градусаў да 8 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 12—18 цяпла.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня надвор'е ў краіне будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. У панядзелак пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца ўсходні, паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 2—8 цяпла, а ўдзень — ад плюс 12 градусаў да 17 градусаў. Сіноптыкі паведамляюць, што сонечна, а значыць, без ападкаў, будзе і ў аўторак. У гэты дзень вецер чакаецца паўночна-заходні, паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ўначы застанецца ў раёне 2—8 цяпла. Удзень паветра прагрэецца ад плюс 10 да плюс 16 градусаў. Такі тэмпературны фон будзе блізкі да шматгадовых значэнняў. Хутка май.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».