Вы тут

Рэабілітацыю пасля COVID-19 трэба пачынаць з нізкаінтэнсіўных аэробных нагрузак


Урач рассказала пра карысць фізічных нагрузак, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Паколькі ў краіне пачалася масавая вакцынацыя, насельніцтва будзе больш актыўна займацца спортам, лічыць дэкан тэрапеўтычнага факультэта Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Алена Вараб'ёва.

— Але тут ёсць свае моманты, паколькі рэабілітацыя пасля COVID-19 павінна быць комплексная, і адзін з падыходаў — гэта фізічная нагрузка. У такім выпадку яна павінна быць дазіраваная ў залежнасці ад таго, якая была форма — лёгкая, сярэднецяжкая або цяжкая, — сказала дэкан.

Паводле яе слоў, падыход да заняткаў спортам павінен быць індывідуальным і ўключаць менавіта нізкаінтэнсіўныя аэробныя нагрузкі. Пачынаць можна з хадзьбы па 30 мінут у дзень тры разы ў тыдзень, потым нагрузкі можна павялічваць. Таксама неабходна і псіхаэмацыянальная разгрузка, а заняткі спортам гэтаму садзейнічаюць, дадала яна.

Урач звярнула ўвагу, што без кансультацыі спецыяліста пацыенту, які перахварэў на каранавірусную інфекцыю, не абысціся.

— Паколькі пасля COVID-19 вельмі часта захоўваецца стомленасць, слабасць (а аднаўленне можа заняць ад 3 да 6 месяцаў), пацыенту важна правільна выбіраць рухальныя рэжымы пад кантролем урача-спецыяліста, — лічыць яна.

— Напружанне для лёгкіх павінна быць мінімальным. У асноўным для дыхальных мышцаў, каб далей не пашкодзіць тканку лёгкага, — растлумачыла яна. Менавіта спецыяліст раскажа пацыенту, як правільна праводзіць гімнастыку, будуць дадзены рэкамендацыі і парады з улікам яго стану, дадала дэкан.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».