Вы тут

Сквер з ліставых дрэў закладуць нафтавікі ў Гомелі


Сквер з ліставых дрэў закладуць нафтавікі ў Гомелі падчас рэспубліканскага суботніка 17 красавіка, паведаміў БелТА дырэктар РУП «Беларуснафта-Гомельаблнафтапрадукт» Андрэй Федаровіч.


Суботнюю раніцу супрацоўнікі прадпрыемства пачнуць з азелянення тэрыторыі каля адной з транспартных развязак у Чыгуначным раёне абласнога цэнтра. Нядаўна тут была добраўпарадкавана частка вуліцы Шаўчэнкі. Да адрамантаванай дароги вывелі з’езд з Палескага пуцеправода, што значна скарачае шлях аўтамабілістаў у бок вакзалаў і па іншых напрамках. Гараджане ацанілі новаўвядзенні транспартнай інфраструктуры. Аднак мясцовасці бракавала азелянення.

Калектыў «Беларуснафты-Гомельаблнафтапрадукт» высадзіць ліставыя дрэвы на ўчастку каля перасячэння вуліц Шаўчэнка і Палескай. Маладыя клёны, ясені і ліпы ўпрыгожаць гэтае месца.

Яшчэ адна пляцоўка для азелянення ў гэты дзень — на каскадзе азёр у мікрараёне Сельмаш.

Усяго будуць пасаджаны 200 дрэў. Саджанцы набыты на прадпрыемстве «Чырвоны гваздзік». Спецыялісты расказалі, як правільна пасадзіць дрэўцы, каб яны прыняліся і радавалі гараджан пышнай зелянінай.

Прадпрыемствы кампаніі «Беларуснафта» заўсёды падтрымліваюць мерапрыемствы па добраўпарадкаванні, крэатыўна падыходзяць да афармлення сваіх аб’ектаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».