Вы тут

У Мінску ў 2020 г. выявілі амаль 42% ад агульнага аб'ёму падробных грошаў


Выяўлена 619 падробленых грашовых знакаў, інфармуе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Нацыянальны банк Беларусі.


Фота: pixabay.com

У Беларусі ў 2020 г. аб'ём выяўленых фальшывых грошаў паменшыўся на 23,8% у параўнанні з 2019-м. У Мінску выявілі 41,8% падробленых грашовых знакаў, у абласцях — ад 4,7% да 13,6%. Фальшыўкі канфіскаваны ў 51 населеным пункце.

Больш за 49% ад агульнага аб'ёму фальшывак склалі падробленыя долары ЗША, звыш 36% — расійская валюта. Доля падробных еўра — 9,7%, беларускіх рублёў — 4,4%.

Сярод падробленых купюр амерыканскай валюты пераважаюць банкноты наміналам 100 долараў — 85,5%, на долю банкнот наміналам 50 долараў прыйшлося 11,2%. Некаторыя з выяўленых фальшывак былі выраблены на аснове сапраўдных банкнот, выпраўленых на больш высокія наміналы.

У агульным аб'ёме выяўленай падробленай расійскай валюты ў 2020 г. амаль 85% склалі банкноты наміналам 5 000 рублёў. Выяўленыя падробкі наміналам 500, 100 і 50 еўра, а таксама манета ў 2 еўра. Прычым сярод фальшывак ёсць купюра ў 1 000 еўра, якой не існуе, яна была зроблена на аснове сапраўднай банкноты ў 1 000 зімбабвійскіх долараў. Яшчэ адна падробленая купюра ў 100 еўра перароблена з сапраўдных 100 сурынамскіх гульдэнаў.

Сярод падробак упершыню выяўлена фальшыўка наміналам 200 беларускіх рублёў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Беларусі даследуюць вакцыну супраць раку

У Беларусі даследуюць вакцыну супраць раку

Працягваецца навуковае даследаванне ДНК-вакцыны супраць раку ў рамках беларуска-амерыканскага праекта.

Палітыка

Вялікая размова с кіраўніком Брэсцкай вобласці пра лёс рэгіёну

Вялікая размова с кіраўніком Брэсцкай вобласці пра лёс рэгіёну

«Асноўная задача — павысіць эфектыўнасць вытворчасці. Для гэтага патрэбна падняць аграрную галіну на больш высокі тэхналагічны ўзровень»

Грамадства

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Гэта прынцыпы, накіраваныя на зніжэнне колькасці смецця і захаванне рэсурсаў планеты.

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.