Вы тут

У Магілёве мужчына скраў аўтамабіль Infiniti і разбіў яго


Па дадзеных следства, 27-гадовы мясцовы жыхар ноччу 10 красавіка, вяртаючыся дадому, знайшоў на зямлі ключы ад аўтамабіля Infiniti G35х, які стаяў непадалёк, паведамілі ў Следчым камітэце.


Фота: СК.

Мужчына, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, адкрыў транспартны сродак і пракаціўся на ім. На праспекце Міра падазраваны не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з асвятляльнай жалезабетоннай апорай.

У выніку ДТЗ мужчына не пацярпеў, аднак скрадзены аўтамабіль аднаўленню не падлягае. Шкода, прычыненая ўладальніку, папярэдне склала 10 тысяч долараў ЗША.

Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 214 (выкраданне транспартнага сродку) Крымінальнага кодэкса.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.