Вы тут

Аб «35 гадах пад знакам Ч» раскажа выстава ў Гомелі


Адкрылася выстава, прысвечаная дню катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, паведамілі ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі Румянцавых-Паскевічаў.


Фота: pixabay.com

Гледачы ўбачаць творы народных мастакоў Беларусі Гаўрыіла Вашчанкі і Уладзіміра Тоўсціка, заслужаных дзеячаў мастацтваў Валерыя Шкарубы, Уладзіміра Слабодчыкава, Віктара Барабанцава, Уладзіміра Уродніча. Таксама на выставе прадстаўлены яшчэ каля 70 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва аўтараў з розных рэгіёнаў Беларусі.

— Мастацтва пасля Чарнобыля не толькі расказвае пра разбуранае ўзрывам рэактара жыццё людзей, яно схіляе да філасофскіх разважанняў аб безабароннасці чалавека перад тэхнагеннымі катастрофамі, аб любові, шчырасці, духоўнасці, аб малой радзіме і Айчыне. Канцэнтраванне на праблемах унутранага свету стала асаблівай рысай мастацтва апошніх трох дзесяцігоддзяў, — расказалі ў Беларускім саюзе мастакоў.

Першымі жывапісную хроніку чарнобыльскай трагедыі пачалі ствараць адразу з 1986 года тады яшчэ маладыя мастакі Валерый Шкаруба, Мікалай Цудзік, Віктар Барабанцаў, Уладзімір Кожух, Аляксандр Фралянкоў.

— У іх карцінах — амаль дакументальныя кадры: людзі, якія сталі бежанцамі ў сваёй краіне ў мірны час, кінутыя дамы, калючы дрот на мяжы зоны адчужэння, — далі апісанне арганізатары.

Вялікую работу для захавання памяці аб Чарнобылі зрабіў мастак і вучоны Віктар Шматаў. Ён не раз прыязджаў на забруджаную тэрыторыю, каб зберагчы для гісторыі матэрыяльную культуру Палесся. Збіраў экспанаты для музея старажытнабеларускай культуры. Створаныя ім тады маляўнічыя рэпартажы расказвалі пра жыццё апусцелых вёсак.

Выстава будзе працаваць да 6 чэрвеня.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.