Вы тут

Піневіч аб трэцяй хвалі COVID-19: лавінападобнага росту захваральнасці пакуль няма


Міністэрства аховы здароўя пакуль не адзначае лавінападобнага росту захваральнасці на COVID-19, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае БелТА.


«Мы адзначаем характэрныя прыкметы пачатку новага эпідэмічнага ўздыму. Але тэмп прыросту колькасці захварэлых не такі, як быў восенню. Няма пакуль лавінападобнага росту, але нам не вельмі падабаецца апошні метэапрагноз», — сказаў Дзмітрый Піневіч. Ён растлумачыў, што з-за дажджоў людзі будуць вымушаны больш знаходзіцца ў закрытых памяшканнях.

Разам з тым у параўнанні з папярэднімі хвалямі тэмп прыросту пацыентаў, якія шпіталізуюцца ў стацыянары з сярэдняй і цяжкай формамі COVID-19, вышэйшы, чым тых пацыентаў, якія застаюцца лячыцца на амбулаторным этапе. У сувязі з гэтым міністр звярнуў увагу на важнасць выканання рэкамендуемых мер: масачны рэжым, фізічнае дыстанцыраванне.

Дзмітрый Піневіч сёння прышчапіўся першай вакцынай ад каранавіруса «Спадарожнік V», якая выраблена на РУП «Белмедпрэпараты». Прышчэпкі атрымаюць і работнікі Міністэрства аховы здароўя, кіраўніцтва Мінпрацы і сацабароны. Вакцына пачала паступаць ужо ва ўсе рэгіёны. «Можна ўжо афіцыйна заявіць, што партыя ўвайшла ў масавы абарот», — сказаў міністр, запэўніўшы, што выпушчаная ў Беларусі вакцына ў поўнай меры адпавядае той, што вырабляецца ў Расіі.

«Мы вельмі задаволены вопытам работы з расійскімі сябрамі, таму што вакцына „Спадарожнік V“ з’яўляецца ідэальнымі суадносінамі якасці, бяспекі і цэнавага параметра ў параўнанні з тымі, што цяпер прадстаўлены на рынках», — адзначыў Дзмітрый Піневіч.

Таксама ён заўважыў, што «нам, можа, было б прасцей недзе купляць вакцыну, але з кожнай сітуацыі мы павінны выходзіць больш кваліфікаванымі з усіх пунктаў гледжанняў». Таму, паводле яго слоў, было важна наладзіць трансфер тэхналогій. Больш таго, прадаўжаецца работа па поўнай лакалізацыі вакцыны «Спадарожнік V». Што датычыцца больш аддаленай перспектывы, ідзе размова аб стварэнні ўласнай вакцыны супраць каранавіруса, «але яна будзе іншага характару, не вектарная».

Што датычыцца рэспубліканскага суботніка 17 красавіка, ён будзе праходзіць на адкрытым паветры, таму Міністэрства аховы здароўя не бачыць ніякай пагрозы. Пры гэтым міністр звярнуў увагу на важнасць захавання проціэпідэмічных мер. Адпаведныя рэкамендацыі размешчаны на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».