Вы тут

Археолагі высветлілі, як размяркоўваліся гендарныя ролі ў старажытных людзей


Новыя дадзеныя сведчаць аб з'яўленні падзелу працы па палавой прыкмеце, перадае РИА Новости.


Фота: pixabay.com

Іспанскія навукоўцы з Вышэйшага савета па навуковых даследаваннях у Барселоне разам с брытанскімі калегамі з Ёркскага ўніверсітэта прааналізавалі больш за 400 каменных прылад, пахаваных у магілах перыяду ранняга неаліту.

Вынікі даследавання паказалі, што 5000 гадоў таму мужчын хавалі з каменнымі прыладамі, якія выкарыстоўваліся для работ па дрэве, разбіранні туш, палявання, а таксама ў якасці зброі супраць іншых людзей, а жанчын — з інструментамі для апрацоўкі скуры.

Аўтары лічаць, што гэтыя знаходкі прадастаўляюць новыя доказы таго, што ў раннім неаліце, падчас пераходу да сельскай гаспадаркі, у Еўропе складвалася новая схема падзелу працы па палавой прыкмеце.

— Роля жанчын была настолькі важнай, што яна была адзначана пры пахаванні. Тое ж самае мы бачым і ў магілах мужчын. Гэта дазваляе выказаць здагадку, што ўжо ў той час былі вызначаны гендарныя ролі, надзвычай важныя для правільнага функцыянавання грамадства, — адзначаюць вучоныя.

На думку навукоўцаў, наяўнасць вялікай колькасці інструментаў у жаночых пахаваннях сведчыць аб тым, што жанчыны, як і мужчыны, займаліся цяжкай працай і былі раўнапраўнымі членамі свайго грамадства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».