Вы тут

Колькасць кіберзлачынстваў вырасла ў Беларусі за год у 2,4 разы


Было зафіксавана 25 575 кіберзлачынстваў, паведамляе Мінск–Навіны са спасылкай на прэс-службу Генеральнай пракуратуры.


Фота: pixabay.com

Так, па дадзеных Генпракуратуры, у 2020 годзе ў Беларусі было зафіксавана 25 575 кіберзлачынстваў, а годам раней — 10 567. Іх удзельная вага ў агульным аб'ёме зарэгістраваных злачынстваў узрасла з 12 да 26,8%.

Са студзеня па люты гэтага года было зафіксавана 4 289 кіберзлачынстваў. За аналагічны перыяд мінулага года ў рэспубліцы іх адбылося 1 258. Іх удзельная вага ў агульным аб'ёме зарэгістраваных злачынстваў узрасла з 10,6 да 29,7%.

Пры гэтым найбольш распаўсюджаныя спосабы здзяйснення кіберзлачынстваў у крэдытна–фінансавай сферы — фішынг (падробка сайтаў, акаўнтаў), вішынг (тэлефоннае махлярства), узлом уліковых запісаў карыстальнікаў з выкарыстаннем шкоднасных праграм.

Таксама большасць кіберзлачынстваў здзейснена:

— з выкарыстаннем інтэрнэт-рэсурсаў, тэхналагічных і фінансавых пляцовак (крыптавалютных кашалькоў) за межамі рэспублікі;

— з-за межаў Беларусі з выкарыстаннем доступу да сайтаў банкаўскіх устаноў і ўліковых запісаў фізічных асоб;

— з выкарыстаннем падстаўных асоб, на якіх аформленыя банкаўскія аплатныя карткі, абаненцкія нумары аператараў мабільнай сувязі, паштовыя дастаўкі.

Пры гэтым у Генпракуратуры лічаць, што рост колькасці злачынстваў менавіта ў гэтай сферы звязаны з наступнымі фактарамі: значная колькасць карыстальнікаў інтэрнэту, рост выкарыстання анлайн-сэрвісаў, глабалізацыя віртуальнай крымінальнай сеткі, недастатковы ўзровень лічбавай граматнасці насельніцтва.

Як адзначыў намеснік генеральнага пракурора Генадзь Дыско, у Беларусі ўжо рэалізуецца комплекс мер па супрацьдзеянню кіберзлачыннасці.

— Рэалізацыя прынцыпу непазбежнасці адказнасці, выяўленне і аператыўнае раскрыццё злачынстваў супраць уласнасці, грамадскага і дзяржаўнага ладу, а таксама ў інтэрнэце маюць рашаючае значэнне, — падкрэсліў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».