Вы тут

Палата прадстаўнікоў падтрымала папраўкі ў законы па пытаннях адвакацкай дзейнасці


Дэпутаты на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці», перадае БелТА.


Законапраектам прапануецца ўнесці змяненні ў закон «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», абумоўленыя неабходнасцю ўдасканалення асобных яго норм з улікам практыкі прымянення, а таксама ў Грамадзянскі працэсуальны і Гаспадарчы працэсуальны кодэксы Беларусі.

Прадугледжваецца ўдасканаленне умоў, пры выкананні якіх можна ажыццяўляць адвакацкую дзейнасць. Пры гэтым выключаецца патрабаванне аб абавязковай наяўнасці ў асобы, якая мае намер стаць адвакатам, трохгадовага стажу работы па спецыяльнасці; дыферэнцыруюцца тэрміны праходжання стажыроўкі прэтэндэнтам у залежнасці ад наяўнасці ў яго стажу работы (службы) па спецыяльнасці; устанаўліваецца гранічны шасцімесячны тэрмін падачы прэтэндэнтам, які прайшоў стажыроўку, заявы аб допуску да здачы кваліфікацыйнага экзамену з мэтай атрымання ліцэнзіі на адвакацкую дзейнасць. Прэтэндэнта, які не падаў у названы тэрмін заяву, прапануецца лічыць не прайшоўшым стажыроўку.

Уводзіцца спрошчаны парадак стажыроўкі і здачы кваліфікацыйнага экзамену прэтэндэнтаў з ліку былых суддзяў, пракурораў і іншых работнікаў праваахоўных органаў, гэта значыць тых, хто ўжо мае вопыт юрыдычнай работы, кандыдатуры якіх прадстаўлены кіраўнікамі адпаведных ведамстваў. Замацоўваецца патрабаванне аб тым, што адвакаты маюць права пачаць дзейнасць толькі пасля прысягі. Для вызначэння магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў прапануецца праводзіць чарговыя і пазачарговыя атэстацыі.

Дакументам прадугледжваецца ўдасканаленне арганізацыі работы адвакатаў. Пры гэтым прапануецца скасаваць дзейнасць адвакатаў у складзе адвакацкіх бюро і індывідуальна. Адзінай арганізацыйнай формай будуць юрыдычныя кансультацыі.

Прапанаваны падыход дасць магчымасць забяспечыць роўныя ўмовы дзейнасці для ўсіх адвакатаў, умацаванне адзінага статусу адваката, а таксама аказанне на належным узроўні юрыдычнай дапамогі. Замацоўваецца магчымасць пераходу адвакатаў, якія працуюць індывідуальна або ў бюро, у юрыдычныя кансультацыі для прадаўжэння сваёй дзейнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».