Вы тут

Дэпутаты падтрымалі змяненні ў кодэксы па пытаннях крымінальнай адказнасці


Дэпутаты на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», перадае БелТА.


Законапраект падрыхтаваны ў мэтах выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы, дадзеных 18 чэрвеня 2020 года на нарадзе па праектах новых кодэксаў аб адміністрацыйнай адказнасці, 22 студзеня 2021 года на нарадзе па пытаннях узмацнення адказнасці за падатковыя злачынствы і 28 студзеня на нарадзе па пытаннях удасканалення заканадаўства. Дакумент накіраваны на ўдасканаленне з улікам практыкі прымянення дзеючага заканадаўства, заканадаўчага вопыту замежных краін, а таксама праведзеных навуковых даследаванняў норм Крымінальнага, Крымінальна-працэсуальнага і Крымінальна-выканаўчага кодэксаў Беларусі.

У прыватнасці, законапраектам прапануецца ўвядзенне крымінальнай адказнасці за наўмыснае незаконнае прадастаўленне інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных другой асобы без яе згоды, што прывяло да прычынення істотнага ўрону правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна, учыненыя ў тым ліку ў адносінах да асобы або яе блізкіх у сувязі з ажыццяўленнем ёю службовай дзейнасці або выкананнем грамадскага абавязку. А таксама за распаўсюджванне ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсу, не зарэгістраванага ў якасці сеткавага выдання, інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена, учыненае на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, удзел у экстрэмісцкім фарміраванні і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці; неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненае асобай, якая на працягу аднаго года пасля накладання двух адміністрацыйных спагнанняў за такія дзеянні зноў парушыла парадак арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, за невыкананне рашэння ў прызнанні арганізацыі эстрэмісцкай і аб прыпыненні яе дзейнасці.

Дакументам прапануецца ўзмацненне адказнасці за паклёп, заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, наўмыснае несанкцыянаванае капіраванне, перахоп камп’ютарнай інфармацыі або неправамернае завалоданне камп’ютарнай інфармацыяй, якое прывяло да прычынення істотнай шкоды, супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку, насілле або пагрозу прымянення насілля ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў або яго блізкіх у мэтах стварэння перашкод для яго законнай дзейнасці і прымушэння да змены характару гэтай дзейнасці або з помсты за выкананне службовай дзейнасці, зневажанне дзяржаўных сімвалаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».