Вы тут

Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні законапраект аб масавых мерапрыемствах у Беларусі


Дэпутаты на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання прынялі ў другім чытанні законапраект «Аб змяненні Закона Беларусі «Аб масавых мерапрыемствах у Беларусі», перадае БелТА.


Законапраект накіраваны на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі і абарону грамадскага парадку і быў прыняты ў першым чытанні 2 красавіка.

Праектам закона скасоўваецца паведамляльны парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў у пастаянных месцах. Усе масавыя мерапрыемствы могуць праводзіцца выключна на падставе дазволу мясцовых органаў улады. Пры гэтым мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы надзяляюцца правам вызначаць месцы, рэкамендаваныя для правядзення масавых мерапрыемстваў. Для арганізатараў такіх мерапрыемстваў, іншых асоб уводзіцца прамая забарона публічных заклікаў да арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства, у тым ліку шляхам аб’явы ў сродках масавай інфармацыі, у інтэрнэце ці іншых інфармацыйных сетках аб даце, месцы і часе яго правядзення, а таксама забарона на выраб і распаўсюджванне ў гэтых мэтах улётак, плакатаў, іншых матэрыялаў да атрымання дазволу аб правядзенні дадзенага масавага мерапрыемства.

Забараняецца асвятленне ў сродках масавай інфармацыі, інтэрнэце ці іншых інфармацыйных сетках у рэжыме рэальнага часу масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца з парушэннем устаноўленага парадку, з мэтай іх папулярызацыі або прапаганды.

Законапраектам удакладняецца прававое становішча тых, хто прысутнічае на масавым мерапрыемстве ў якасці журналістаў сродкаў масавай інфармацыі. На такіх асобаў распаўсюджваецца патрабаванне выконваць грамадскі парадак нароўні з арганізатарамі і ўдзельнікамі. Устанаўліваецца забарона на выкананне журналістамі, прысутнымі на масавым мерапрыемстве, распарадчых функцый па арганізацыі і правядзенню мерапрыемства, а таксама забарона на надзяленне іншых асоб паўнамоцтвамі на аналагічныя дзеянні.

Акрамя таго, на палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні ускладаецца адказнасць за ажыццяўленне іх членамі ад імя гэтых арганізацый публічных заклікаў да арганізацыі і правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, выраб і распаўсюджванне ў гэтых мэтах улётак, плакатаў і іншых матэрыялаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».