Вы тут

Галоўчанка: Пакет прапаноў па паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расіі ў высокай ступені гатоўнасці


Пакет прапаноў па паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расіі ў высокай ступені гатоўнасці. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, якая прайшла ў пашыраным складзе, перадае БЕЛТА.


«Тэма інтэграцыі ў эканамічнай сферы — прыярытэтнае пытанне двухбаковага парадку дня. Сумеснымі намаганнямі нашых экспертаў выпрацаваны прапановы па паглыбленні эканамічнай інтэграцыі. Гэты пакет фармальна мае высокую ступень гатоўнасці. Але ёсць пытанні, па якіх пакуль не дасягнуты кансэнсус у сутнасным плане. У асноўным гэта пытанні, якія маюць практычную значнасць для выраўноўвання ўмоў гаспадарання нашых эканамічных агентаў. Гэтыя пытанні складаныя, адчувальныя, але і абыходзіць іх бессэнсоўна, таму што, не знайшоўшы развязак па іх, мы не зможам выбудаваць па-сапраўднаму саюзную эканоміку і рэальны інтэграцыйны праект», — сказаў Раман Галоўчанка.

Міхаіл Мішусцін звярнуў увагу, што інтэграцыйнае ўзаемадзеянне ў Саюзнай дзяржаве сёння падрабязна абмяркоўвалася на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. «Абсалютна ўпэўнены, што мы зможам нарошчваць інтэграцыйнае ўзаемадзеянне і выкарыстоўваць яго магчымасці для развіцця нашых эканомік. Асабліва важна наша ўзаемадзеянне ў перыяд пандэміі. Мы аказваем адзін аднаму дапамогу. У Беларусі запушчана вытворчасць расійскай вакцыны «Спадарожнік V», — адзначыў ён.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.