Вы тут

З пачатку года ў сельгасарганізацыях выяўлена больш за 15 тыс. нормаў аховы працы


З пачатку года ў сельгасарганізацыях дзяржаўнымі інспектарамі працы выяўлена больш за 15 тыс. парушэнняў правілаў і нормаў па ахове працы. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


У перыяд падрыхтоўкі да пасяўной кампаніі з пачатку года тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі Дэпартамента ў сельгасарганізацыях праведзена 122 наглядныя мерапрыемствы. Дзяржаўныя інспектары працы наведалі 1046 аб'ектаў аграпрамысловага комплексу ў складзе мабільных груп, створаных пры раённых і гарадскіх выканкамах па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі наймальнікам у забеспячэнні захавання правілаў і нормаў па ахове працы. У выніку праведзенай работы выяўлена і прадпісана да ўстаранення больш за 15 тыс. парушэнняў.

Найбольш часта дапускаюцца парушэнні ў частцы ўтрымання і арганізацыі працоўных месцаў, забеспячэнні работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, эксплуатацыі тэхнічна няспраўных трактароў, сельскагаспадарчых машын і агрэгатаў. Дзяржаўнымі інспектарамі працы прыпынена эксплуатацыя 263 адзінак, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі станкоў, машын, абсталявання і механізмаў. Адхілены ад працы 1148 чалавек, якія не прайшлі інструктаж, праверку ведаў па пытаннях аховы працы і тых, хто выконваў працу без сродкаў індывідуальнай абароны. Па выніках праверак прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу 80 службовых асоб, да дысцыплінарнай — 33.

Дэпартаментам у мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму ўдзяляецца павышаная ўвага арганізацыі і правядзенню сельскагаспадарчых работ. Да пачатку правядзення веснавой пасяўной кампаніі на адрас Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў накіраваны інфармацыйны ліст, які змяшчаў аналіз прычын няшчасных выпадкаў з цяжкімі наступствамі, рэкамендацыі па гарантаванні здаровых і бяспечных умоў працы.

Таксама з красавіка да мая ўсімі аблвыканкамамі абвешчаны месячнікі бяспекі ў сельскай гаспадарцы, у якіх актыўны ўдзел прымаюць і дзяржаўныя інспектары Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

На працягу месячніка бяспекі тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі Дэпартамента запланавана правесці яшчэ 469 абследаванняў у арганізацыях аграпрамысловага комплексу ў складзе мабільных груп, з іх Віцебскім абласным упраўленнем — 188, Магілёўскім — 164, Брэсцкім — 44, Гродзенскім — 42, Мінскім — 19, Гомельскім — 12.

У названы перыяд Дэпартаментам таксама будуць ажыццёўлены 47 выбарачных праверак у адпаведнасці з абласнымі каардынацыйнымі планамі, больш за 50 маніторынгаў і абследаванняў у арганізацыях аграпрамысловага комплексу.

Практыка паказвае, што дзякуючы мэтанакіраванай рабоце ўсіх зацікаўленых атрымліваецца скараціць колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці з цяжкімі наступствамі. Так, у 2020 годзе падчас пасяўной не дапушчана гібелі работнікаў. Толькі адзін чалавек атрымаў цяжкую вытворчую траўму.

Дэпартамент звяртае ўвагу, што няўхільнае выкананне работадаўцамі патрабаванняў па ахове працы напрамую ўплывае на бяспеку работнікаў.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Загаловак у газеце: Каб пасяўная прайшла без траўмаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.