Вы тут

Тры волаты


Амаль дзесяць гадоў таму малады аграном-насеннявод Сяргей Савановіч, выпускнік Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта, быў героем «Звязды». Тады яго партрэт таксама ўпрыгожваў першую паласу нашай газеты: малады спецыяліст адказваў за ўборку на жніве, яго хлебнае поле каля вёскі Лучнікі дало багаты ўраджай. Трэба сказаць, што ААТ «Аграфірма «Лучнікі» Слуцкага раёна заўсёды славілася сваімі хлебаробамі і высокімі ўраджаямі. Цяпер Сяргей Савановіч (на фота ён злева) выконвае абавязкі галоўнага агранома і красавіцкімі днямі праводзіць чарговую сяўбу. У гаспадарцы пасеялі на плошчы семсот гектараў яравыя культуры, засталося пасеяць кукурузу, цукровыя буракі і бульбу. На фота побач з аграномам — адзін з найлепшых трактарыстаў-машыністаў Случчыны Валерый Дубалека, які працуе ў гаспадарцы сорак гадоў і без якога не абыходзіцца ніводная сяўба.


 

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.