Вы тут

Максім Рыжанкоў пераабраны на пасаду старшыні Беларускай федэрацыі баскетболу


16 красавіка ў канферэнц-зале Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама» адбылася справаздачна-выбарная Канферэнцыя Беларускай федэрацыі баскетболу, прысвечаная святкаванню 100-годдзя беларускага баскетболу.


У канферэнцыі прынялі ўдзел 38 прадстаўнікоў шасці абласных аддзяленняў БФБ і горада Мінска. Спецыялісты падвялі вынікі працы за 2017-2021 гады, паставілі мэты і акрэслілі планы на новы справаздачны перыяд. Адзінагалосным рашэннем усіх прысутных дэлегатаў Максім Рыжанкоў быў пераабраны старшынёй федэрацыі на новы чатырохгадовы тэрмін. Таксама былі абраны саставы выканаўчага камітэту і Рэвізійнай камісіі Беларускай федэрацыі баскетболу.

«На самой справе, калі глядзець, што зроблена ў беларускім баскетболе за апошні час, то няшмат. А калі браць вялікі адрэзак часу — чатыры гады, восем гадоў, то відаць, што мы зрабілі вялікі крок і перш за ўсё ў стварэнні інстытуцыянальных асноў гэтага спорту. Мы стварылі выдатную трэнерскую піраміду, мы нарэшце бачым аддачу ад рэспубліканскай калегіі судзей, якая развівае суддзейскую сістэму ў нашай дзяржаве — з прыцягненнем замежных спецыялістаў і атрыманнем нашымі суддзямі высокага рэйтынгу. Што датычыцца спартыўнага выніку, то пэўнага поспеху дасягнула наша жаночая зборная, якая выйшла на чэмпіянат Еўропы, нацыянальная жаночая зборная па баскетболе 3×3 хутка будзе прымаць удзел у кваліфікацыйным турніры на Алімпійскія гульні. Нашы моладзевыя зборныя ўсіх узростаў працягваюць удзельнічаць у чэмпіянтах Еўропы, што вельмі важна для атрымання спартыўнага, спаборніцкага вопыту. Акрамя таго мы пачалі ўваходзіць у міжнародныя баскетбольныя арганізацыі — міжнародную, еўрапейскую федэрацыі — там ёсць нашы прадстаўнікі, якія адстойваюць нашы інтарэсы. Мы невялікімі крокамі, але сур’ёзна развілі наш нацыянальны чэмпіянат. Ён стаў больш збалансаваным, стала больш ігракоў нацыянальных зборных каманд. Мы вялікаю ўвагу надзяляем развіццю дзіцяча-юнацкага спорту. У гэтым годзе ў дзіцяча-юнацкай лізе «Слодыч» удзельнічае 100 каманд, гэта наш рэкорд. З вялікай ахвотай рэгіёны адпраўляюць каманды, нам дапамагаюць бацькі спартсменаў.

Мне хацелася б большай зацікаўленасці трэнераў і настаўнікаў у нашых семінарах, якія мы для іх праводзім. Хацелася б большай зацікаўленасці маладых суддзяў у трэнінгах. Зараз у нас ёсць шэсць суддзяў, якія могуць абслугоўваць матчы ФІБА, турніры найвышэйшага ўзроўню, але мне хацелася б, каб іх было больш і каб рэгіёны да гэтага падцягваліся. Плануем далей развіваць інфраструктуру, асабліва для баскетболу 3×3. У супрацоўніцтве з Прэзідэнцкім спартыўным клубам прыступаем да рэалізацыі праекту, які прадугледжвае стварэнне пляцовак, так званых цэнтраў прыцягнення баскетболу 3×3 для дзяцей і дарослых. І першую мы адкроем праз пару месяцаў і Мінску і пойдзем далей у рэгіёны.

Планаў у нас вельмі шмат. Галоўны план — гэта дасягненне высокіх спартыўных вынікаў. Здаровы лад жыцця — гэта добра, з гэтым у нас праблем няма. Ёсць студэнцкая, аматарская лігі. Але аматарам баскетболу патрэбныя вынікі і ўсе сілы кінутыя на ўдзел жаночай каманды ў чэмпіянаце Еўропы, кваліфікацыю жаночай зборнай 3×3 на Алімпійскія гульні, працяг кваліфікацыі мужчынскай зборнай на чэмпіянат свету. Наша задача зрабіць так, каб сцяг беларускага баскетболу веяў не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі і каб краіна ганарылася нашымі вынікамі" — расказаў Максім Рыжанкоў.

Беларуская федэрацыя баскетболу ўзнагародзіла памятнымі падарункамі заслужаных трэнераў, партнёраў. Кіраўніцтва федэрацыі адзначыла і калектывы найбольш актыўных СМІ, якія асвятляюць баскетбол, сярод іх і рэдакцыя газеты «Звязда»

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Грамадства

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

На пытанне чытача адказваюць Янка Крук і Аксана Катовіч.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.