Вы тут

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей


Многія жанчыны лічаць, што макіяж ў сталым узросце рабіць не варта, таму што гэта «дадае гадоў».Вядома, за працяглы перыяд нашага жыцця скура паспявае змяніцца. Сярод асноўных праблем сталага ўзросту — дробныя зморшчыны вакол вачэй і вуснаў, «паплыў» контур твару, мяшкі пад вачыма. Узрост таксама могуць выдаваць насагубныя зморшчыны, агульны стан скуры твару і шыі, міжброўная зморшчына.


unsplash.com

Гэтыя асаблівасці, з якімі сутыкаюцца жанчыны старэйшыя за 50, важна ўлічваць і пры выбары тэхнікі макіяжу, і саміх бьюці-сродкаў. Так, напрыклад, лепш аддаць перавагу танальным сродках цёплых адценняў: скура будзе выглядаць свежай і адпачыўшай. А для макіяжу вачэй лепш падыдуць матавыя цені, бо бліскучыя з шымерам могуць яшчэ больш падкрэсліць «гусіныя лапкі».

Ва ўзроставым макіяжы вельмі важная падрыхтоўка скуры перад нанясеннем дэкаратыўных касметычных сродкаў. Перш за ўсё надайце ўвагу догляду: ачысціце скуру пры дапамозе ватнага дыска з асвяжальным тонікам, затым нанясіце на ўвесь твар дзённы крэм, сыроватку або алей. Вусны ўвільгатніце бальзамам, гігіенічнай памадай або пажыўным алеем.

Вочы. Выразны погляд заўсёды ўпрыгожвае жанчыну. Выкарыстоўвайце для стрэлак чорны або халодны карычневы аловак. Пры макіяжы вачэй лепш пазбягаць выразных ліній і графічных элементаў (яны толькі падкрэсляць зморшчынкі і няроўнасці павека). Таму замест стрэлкі стварыце алоўкам лёгкую смугу. Спачатку акуратна правядзіце тонкую лінію ўздоўж павек, а затым невялікім пэндзлікам растушуйце верхнюю мяжу лініі ў смугу. Падкрэсліце вейкі чорнай тушшу. Калі вы прывыклі наводзіць выразныя стрэлкі або абводзіць вочы па контуры — кіньце гэтую звычку.

unsplash.com

Пры накладанні ценяў не забудзьцеся нанесці базу — яна выраўняе паверхню павека, цені не скратаюцца на працягу дня і не падкрэсляць ўзроставыя змены. Выкарыстоўвайце пастэльныя матавыя цені цямней за колер скуры. А ля броваў падсвятліце з дапамогай ценяў святлей за колер скуры, каб візуальна прыпадняць павека.

Бровы падфарбуйце алоўкам, каб зрабіць іх візуальна больш густымі, а погляд — больш адкрытым.

Вусны. Калі вы да гэтага часу думаеце, што яркая памада ва ўзросце 50+ — гэта маветон, то спяшаемся вас разупэўніць. Прыгожы малінавы, каралавы або класічны чырвоны — ідэальны варыянт у любым узросце. Таксама можна выкарыстоўваць памаду аднаго з асвяжальных адценняў: ягадную, персікавую, карамельную. Акцэнт на вусны — правільны варыянт ўзроставага макіяжу.

pixabay.com

Перад нанясеннем абавязкова выкарыстоўвайце аловак для вуснаў, васковая тэкстура якога не дазволіць памадзе расцякацца па зморшчынках, якія ідуць вертыкальна. Памады выбірайце з матавай тэкстурай. А вось ад перламутру і халодных адценняў лепш адмовіцца: яны падкрэсляць узроставыя зморшчыны на вуснах.

Румяны. Яшчэ адзін важны сакрэт удалага макіяжу для сталых жанчын — крэмавыя румяны. Выбірайце бела-ружовыя ці персікавыя — яны нададуць твару свежы выгляд. Румяны варта нанесці на скулы і добра растушаваць у кірунку да скроняў — так вы візуальна падцягнеце авал твару. З узростам скулы становяцца больш выразнымі — зрабіце гэта сваёй перавагай.

pixabay.com

А вось ад выкарыстання пудры лепш адмовіцца: яна падкрэсліць зморшчынкі. Скура ў жанчын пасля 50 гадоў часта не схільная да тлустасці, і макіяж на ёй трымаецца добра. Пры жаданні выкарыстоўвайце спрэйфіксатар для макіяжу ці матыруючыя сурвэткі.

Аддавайце перавагу доглядавым і дэкаратыўным сродкам у варыянтах крэмаў, а не сухім. Такая формула лепш размяркоўваецца па скуры, забяспечвае амаладжальны эфект, не падкрэслівае тэкстуру і ўзроставыя змены.

Марыя МАРОЗ 

Друкуецца ў часопісе «Алеся»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.