Вы тут

Выстава «Адпачынак-2021» пройдзе ў Мінску 23-25 красавіка


23-я Міжнародная вясновая выстава-кірмаш турысцкіх паслуг «Адпачынак-2021» пройдзе з 23 па 25 красавіка ў Мінску. Аб гэтым сказала на прэс-канферэнцыі начальнік сектара інавацыйна-тэхнічных праектаў Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа» Марына Празораа, перадае БЕЛТА.


Фота: pixabay.com

«Падчас выставы будуць выкананыя ўсе меры засцярогі для недапушчэння распаўсюджвання інфекцыі COVID-19. Арганізатары ўлічылі ўсе меры, якія рэкамендуюцца Міністэрствам аховы здароўя і Мінгарвыканкамам. Лакацыі, прадстаўленыя на выставе, будуць знаходзіцца на дастатковай адлегласці адзін ад адной, будуць павялічаны праходы для неабходнай сацыяльнай дыстанцыі. Усім наведвальнікам і экспанентам выставы ў зоне рэгістрацыі будзе вымярацца тэмпература, таксама будуць выдавацца маскі», — сказала Марына Празорава.

Што тычыцца навін выставы, яна адзначыла, што ў гэтым годзе ўпершыню пройдзе воркшоп Leisure & Travel. «Гэта перамовы паміж прафесіяналамі турбізнесу, тураператарамі, а таксама ўсімі тымі, хто прадастаўляе паслугі ў сферы турыстычнага бізнесу», — патлумачыла яна. Таксама шырокую праграму прадаставіць Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнае агенцтва па турызме.

Па словах дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірыны Варановіч, выстава можа быць цікавая як для людзей, якія працуюць у сферы турызму, так і для простых наведвальнікаў. «Цяпер мы вельмі цесна працуем з рэгіёнамі, каб яны станавіліся больш вядомымі. На працягу гэтага года распрацоўваліся новыя маршруты, новыя фішкі, актыўнасці па розных напрамках турызму. Таму турагентам, тураператарам, асабліва тым, хто жадае пераарыентавацца на ўнутраны рынак, на выставе будзе цікава ўшчыльную пагутарыць з прадстаўнікамі рэгіёнаў, — сказала яна. — Таксама і спажыўцы змогуць знайсці для сябе новыя цікавыя туры, маршруты».

На выставе будзе прадстаўлены манітор, на якім будзе апрабавана мадэль Нацыянальнага агенцтва па турызме, калі чалавек можа самастойна ў відэафармаце пабудаваць маршрут. «На ровары, аўтамабілі або грамадскім транспарце наведвальнік зможа выбудаваць маршрут, па якім можна зручна, камфортна і цікава наведаць культурныя, гістарычныя аб’екты», — дадала дырэктар.

Акрамя таго, на мерапрыемстве будзе шырока прадстаўлены аграэкатурызм, будуць праводзіцца гадзіны культуры іншых краін (у прыватнасці, Індыі, Турцыі, Балгарыі), сустрэчы ў фармаце круглага стала.

Міжнародную вясновую выставу-кірмаш турысцкіх паслуг «Адпачынак-2021» праводзіць Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Беларусі. Мерапрыемства з 23 па 25 красавіка пройдзе па адрасе: Мінск, пр-т Пераможцаў, 14.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?