Вы тут

У рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел больш за 2,3 млн беларусаў, сабрана больш за Br9 млн


У рэспубліканскім суботніку, паводле папярэдніх даных, прынялі ўдзел каля 2,3 млн беларусаў, сабрана больш за Br9 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін, перадае БелТА.


«Больш за 2,3 млн людзей задзейнічаны ў суботніку. Паводле папярэдніх даных, сабрана больш за Br9 млн. У бягучым годзе сабраныя сродкі вырашылі накіраваць на дзве асноўныя задачы. Адна з іх — умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў. Акрамя таго, у гэтым годзе 80-годдзе з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, таму асаблівую ўвагу мы ўдзяляем помнікам, месцам пахавання нашых герояў, таму 50 працэнтаў сродкаў пойдуць на гэту добрую справу», — сказаў Аляксандр Субоцін.

Урад таксама далучыўся сёння да суботніка. Віцэ-прэм’еры разам з супрацоўнікамі апарата Савета Міністраў высаджваюць хвоі і бярозы ва Уздзенскім лясгасе.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».