Вы тут

Старт праекту па даследаванні невядомых старонак ваенных аперацый дадзены на Кургане Славы


Старт праекту па даследаванні невядомых старонак ваенных аперацый дадзены на Кургане Славы ў час рэспубліканскага суботніка, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.


ФПБ пастаянна займаецца захаваннем гістарычнай памяці і аднаўленнем культурна-гістарычнай спадчыны краіны. У час рэспубліканскага суботніка традыцыйна прафсаюзы па ўсёй краіне ўпарадкоўваюць воінскія пахаванні, мемарыяльныя комплексы і брацкія магілы, прыводзяць у належны стан аб’екты і тэрыторыі населеных пунктаў. Напрыклад, у Магілёўскай вобласці добраўпарадкавалі памятны знак «Воін і партызан» у вёсцы Мікалаеўка-2. Прафсаюзы Брэсцкай вобласці па традыцыі добраўпарадкавалі брацкую магілу лагера-шпіталя «Рэвір». У Віцебскім рэгіёне аб’ектам суботніка стаў мемарыяльны комплекс «Прарыў», у Новалукомлі разгарнуліся работы па стварэнні ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны «Народнае адзінства». Прафсаюзы Гродзеншчыны працавалі на мемарыяльным комплексе «Шаулічы» Ваўкавыскага раёна і каля памятнага мемарыяла паблізу вёскі Шымкі Мастоўскага раёна.

Нацыянальны прафцэнтр і яго арганізацыйныя структуры па традыцыі працавалі на Кургане Славы, над якім шэфствуюць ужо больш за 10 гадоў. У час суботніка падсыпалі стылабат кургана, абнавілі і прывялі ў парадак травяное пакрыццё на 8 тыс. кв.м. Удзел у работах прынялі студэнты гістарычнага факультэта БДПУ імя М.Танка.

«Маладыя людзі звярнуліся да нас з ініцыятывай аб арганізацыі сумеснага праекта па пошуку невядомых фактаў ваенных аперацый, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у прыватнасці аперацыі „Баграціён“. Безумоўна, прафсаюзы падтрымалі гэту ініцыятыву. Пачатак сумеснай рабоце дадзены ў час рэспубліканскага суботніка», — расказалі ў прэс-службе.

ФПБ кожны год стараецца зрабіць нешта новае для развіцця гэтага мемарыяла і захавання памяці пра ўсіх, хто ваяваў за нашу краіну і за будучыя пакаленні. «Вядома, мы падтрымалі ініцыятыву студэнтаў-гісторыкаў, каб пачаць новы праект па даследаванні невядомых старонак вайны. У першую чаргу аперацыі „Баграціён“, якая праходзіла менавіта ў гэтых мясцінах і стала пачаткам вызвалення нашай краіны, — адзначыла сакратар ФПБ па міжнароднай рабоце Ганна Варфаламеева. — Цяпер абмяркоўваем, як мы будзем працаваць, якія неабходны рэсурсы і падтрымка. У будучым, калі з’явяцца пэўныя напрацоўкі, плануем выйсці на маштабны маладзёжны гістарычны форум, запрасіць замежных калег і расказаць усім пра невядомыя старонкі вайны і невядомых да гэтага часу герояў».

БелТА

Прэв’ю: прэс-службы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.