Вы тут

МЗС РФ апублікавала імёны чыноўнікаў ЗША, якім забаронены ўезд у Расію


Расія закрывае ўезд у краіну былому памочніку прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джону Болтану і экс-дырэктару Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення Роберту Вулсі. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай сёння інфармацыі МЗС РФ, паведамляе БелТА са спасылкай на ТАСС.


«Закрыты ўезд Джону Болтану, былому памочніку прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы і пастаяннаму прадстаўніку пры ААН, і Роберту Вулсі, былому дырэктару ЦРУ», — інфармавалі ў дыпведамстве.

Расія таксама закрыла ўезд на тэрыторыю краіны генеральнаму пракурору ЗША Мерыку Гарленду і дырэктару Федэральнага бюро расследаванняў Крыстаферу Рэю. Акрамя таго ў спісе амерыканскіх грамадзян, якім забаронена ўязджаць у Расію, змешчана яшчэ шэсць прозвішчаў.

«У адказ на ўведзеныя адміністрацыяй ЗША санкцыі супраць расійскіх афіцыйных асоб закрываецца ўезд у Расійскую Федэрацыю наступным дзеючым і былым амерыканскім высокапастаўленым чыноўнікам і дзеячам, якія маюць дачыненне да рэалізацыі антырасійскага курсу», — адзначаецца ў паведамленні.

Першым нумарам у спісе ідзе Мэрык Гарленд, шостым — Крыстафер Рэй. У спіс таксама трапілі дырэктар Федэральнага бюро турмаў ЗША Майкл Карвахаль, міністр унутранай бяспекі ЗША Алехандра Маёркас, саветнік прэзідэнта ЗША па ўнутранай палітыцы, былы пастаянны прадстаўнік пры ААН і памочнік па нацыянальнай бяспецы С’юзан Райс і дырэктар Нацыянальнай разведкі ЗША Эўрыл Хейнс.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.