Вы тут

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб замаху, які рыхтаваўся на яго і яго сыноў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў замаху, які рыхтаваўся на яго і яго сыноў, у якім замяшаныя ў тым ліку замежныя спецслужбы, перадае БелТА.


Журналісты пацікавіліся магчымым удзелам замежных дзяржаў у падзеях у Беларусі, у прыватнасці падрабязнасцямі затрымання ў Маскве шэрагу асоб.

«Я чаму пра гэта не кажу? Таму што гэта наўпрост датычыцца мяне і маіх дзяцей. Калі вы заўважылі, я часта казаў: нас будуць качаць, гэта ўдоўгую, яны ад нас не адстануць, мы яшчэ шмат чаго не ведаем. Зараз мы ведаем больш, але не ведаем усё. Але я меркаваў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі не ўдалася спроба арганізаваць спачатку мяцеж, а пасля гэтага «паўзучы пераварот». «Што цяпер яны могуць зрабіць? Ізноў гэта іх фразы: усё трымаецца на Лукашэнку, трэба знесці. Мая задача зрабіць так: калі знясуць, каб у іх нічога не атрымалася. Гэта галоўная мая задача. У бліжэйшы час, я прыняў рашэнне, мы яго зараз фармалізуем, я агучу. Гэта будзе адно з прынцыповых маіх рашэнняў за чвэрць стагоддзя прэзідэнцтва. Гэта будзе вельмі сур’ёзна. Таму нават калі мяне не будзе, па-народнаму кажучы, „толькі праз мой труп“, у іх нічога не атрымаецца. Я прыняў рашэнне. Цяпер мне трэба яго фармалізаваць. Гэта будзе хутчэй за ўсё дэкрэт Прэзідэнта», — заявіў беларускі лідар.

«Другое, што наогул недапушчальна. Чаму я маўчаў — пра сябе, пра сям’ю, пра дзяцей не хочацца гаварыць. Але яны ўзяліся за дзяцей. У планах захоп дзіцяці аднаго, другога, як атрымаецца. Пасадзім у склеп. Дарэчы, у Гомельскай вобласці склеп падрыхтавалі. Мы затрымалі групу, яны правялі, паказалі, як гэта ўсё планавалі, — расказаў кіраўнік дзяржавы. — Затым мы выявілі працу відавочна замежных спецслужбаў. Хутчэй за ўсё, Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення, ФБР, не ведаю, хто там з амерыканцаў працаваў... Мы выявілі іх жаданне з’явіцца ў Мінску і ўжо заняцца арганізацыяй замаху на Прэзідэнта і дзяцей».

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што па адпаведных каналах была папярэджана Расія і іншыя, каб былі ў курсе. «Не дай бог — адказ будзе самым жорсткім», — падкрэсліў беларускі лідар.

Што тычыцца раскрыцця дзеянняў, якія рыхтаваліся ў дачыненні да Прэзідэнта і яго сям’і, то Аляксандр Лукашэнка даручыў, каб КДБ перадаў адпаведную інфармацыю ў СМІ, каб гэта паказалі ў эфіры.

Тым не менш кіраўнік дзяржавы падзяліўся некаторымі падрабязнасцямі: «Мы іх захапілі ў Маскве, яны пабаяліся (ехаць непасрэдна ў Мінск. — Заўвага. БелТА). З ЗША прыляцелі — агентура. Прозвішча яго — нейкі Зянковіч (гаворка пра Юрыя Зянковіча. — заўв. БелТА). Яны пабаяліся сюды ехаць пасля таго, як мы затрымалі некалькі груп, якія сюды зброю звезлі, ужо ў схованкі схавалі. Яны з’ехалі ў Маскву. І хто там яшчэ? Наш быў гэты — Фядута (Аляксандр Фядута. — заўв. БелТА). Потым сталі шырэй глядзець — Кастусёў (Рыгор Кастусёў. — Заўвага. БелТА) з’явіўся там, у меншай ступені. Ён у Маскве не быў, мы выйшлі на яго тут. І шэраг іншых. Яны ўжо сёння бачныя, таму мы можам пэўную інфармацыю агучыць».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніцтва Расіі і непасрэдна ФСБ была накіравана просьба аказаць садзейнічанне ў арганізацыі затрымання ў Маскве адпаведных асоб. «Я папрасіў Прэзідэнта Расіі, і Тэртэля (старшыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль. — Заўвага. БелТА) — свайго калегу Аляксандра Бортнікава, ФСБ. І мы іх там ўзялі. Выехала наша група захопу — 11-12 чалавек», — расказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка недвухсэнсоўна папярэдзіў усіх нядобразычліўцаў: «Не дай бог яны дакрануцца да маіх дзецям, якія наогул не маюць дачынення да гэтага! Не дай бог, не толькі да маіх, але і вашых! Разумееце, я трываў, усё чакаў, чырвоныя лініі маляваў для сябе, адсоўваў. А зараз мы іх будзем мачыць так, што ім мала не падасца».

«Мяне здзіўляе іншае: чаму амерыканцы сябе так паводзяць. Бо паставіць задачу ліквідаваць Прэзідэнта, запомніце, не можа ніхто, акрамя вышэйшага палітычнага кіраўніцтва. Толькі яны, ніякія спецслужбы, — адзначыў беларускі лідар. — Я скажу больш. Я ўдзячны Пуціну. Калі ён размаўляў з Байдэнам (прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн. — Заўвага. БелТА), ён яму задаў гэтае пытанне. Булькатанне — і ніводнага адказу! Уладзімір Уладзіміравіч мне патэлефанаваў, пра гэта сказаў, калі я з Азербайджана прыбыў».

На заканчэнне кіраўнік дзяржавы папрасіў прабачэння за эмацыйнасць, патлумачыўшы гэта так: «Таму што гэта ўжо праз край. Далей ніхто гэта цярпець не будзе».

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.