Вы тут

Кодавая назва «Цішыня» — падрабязнасці замаху на Аляксандра Лукашэнку і спробы ўзброенага мецяжу ў Беларусі


На тэлеканале АНТ 17 красавіка падчас час вячэрняга выпуску навін паказалі спецыяльны сюжэт, дзе распавядаюцца падрабязнасці пра спробу замаху на Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку і падрыхтоўцы ўзброенага мецяжу ў краіне, паведамляе БелТА.


Як заявіў у эфіры тэлеканала старшыня КДБ Іван Тэртэль, камітэт нядаўна завяршыў шматступенную спецаперацыю. У выніку атрымалася прадухіліць спробы ўзброенага мяцяжу ў Беларусі і ліквідацыю прадстаўнікоў улады, у тым ліку кіраўніка дзяржавы. Гэтыя падзеі былі запланаваны на чэрвень-ліпень гэтага года.

«Удзельнікі дадзенай групы дэталёва спланавалі і прыступілі да практычнай рэалізацыі задумы па фізічнай ліквідацыі Прэзідэнта Беларусі, членаў яго сям’і, арганізацыі ўзброенага бунту з мэтай захопу ўлады гвалтоўным шляхам», — сказаў Іван Тэртэль.

У склад групы ўваходзілі беларускія і замежныя грамадзяне. Па агучанай у сюжэце інфармацыі, узброены мяцеж у змоўшчыкаў атрымаў назву «Цішыня». У эфіры паказалі відэасустрэчы падазраваных асоб, падчас якіх абмяркоўваліся падрабязнасці магчымага злачынства. Свой план яны параўноўвалі з забойствам былога Прэзідэнта Егіпта Анвара Садата, які знішчаны тэрарыстамі.

Адным з удзельнікаў сустрэч быў Аляксандр Фядута. «Хтосьці ведае яго як літаратуразнаўцу, палітолага і доктара гуманітарных навук, але за гэтымі маскамі хаваўся адзін з арганізатараў. Гэта ён распрацоўваў дзейна сілавы сцэнар», — заявілі ў сюжэце.

«Галоўным арганізатарам перавароту» назвалі Юрыя Зянковіча, які, па дадзеных тэлеканала, доўга пражываў у Злучаных Штатах. Ён заяўляў, што ў выпадку правалу за яго зможа заступіцца Дзярждэпартамэнт ЗША.

Сярод удзельнікаў сустрэчы былі лідар апазіцыйнай партыі БНФ Рыгор Кастусёў, і які знаходзіцца за мяжой апазіцыянер Ігар Макар і іншыя асобы.

Пад гэты сцэнар ішло і фінансаванне з-за мяжы, грошы накіроўваліся на подкуп людзей. Тайнікамі сталі камеры захоўвання на вакзале і нават на могілках, перадавалася валюта з рук у рукі.

«Задача нумар адзін у нас — ліквідаваць самага галоўнага. Задача нумар два — блакаваць унутраныя войскі, блакаваць АМАП. Задача нумар тры — заняць некалькі сімвалічных аб’ектаў у цэнтры горада, у тым ліку радыёстанцыю і тэлебачанне, каб мы маглі зачытаць зварот. І пажадана заблакаваць Мінск, каб не маглі падцягнуць знешнія войскі», —- такі план агучыў Юрый Зянковіч на асабістай сустрэчы з іншымі падазронымі. Запіс быў паказаны ў сюжэце тэлеканала.

Заключная стадыя спецаперацыі прайшла ў Расіі пасля атрымання КДБ інфармацыі, што Юрый Зянковіч мае намер прыляцець з ЗША ў Маскву праз Польшчу для сустрэчы з саўдзельнікамі. Затрыманне адбылося пры садзейнічанні ФСБ.

«У дачыненні да затрыманых Камітэтам дзяржаўнай бяспекі распачатыя крымінальныя справы па адпаведных складах злачынстваў», — адзначыў старшыня КДБ.

У сюжэце дадалі, што група падтрымлівала цесныя сувязі з тэрарыстычнымі фарміраваннямі, былі падрыхтаваныя як мінімум тры сцэнары захопу улады і з абавязковым сілавым уздзеяннем.

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі на суботніку, заявіў аб замаху, які рыхтаваўся на яго і яго сыноў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.