Вы тут

ФСБ РФ: затрыманыя ў Маскве Зянковіч і Фядута планавалі ваенны пераварот у Беларусі


ФСБ Расіі затрымала двух чалавек, якія рыхтавалі ваенны пераварот у Беларусі і ліквідацыю Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ў суботу паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязяў (ЦГС) ФСБ, паведамляе БелТА са спасылкай на ТАСС.


Па дадзеных ФСБ, Юрый Зянковіч прыбыў у Маскву пасля кансультацый у ЗША і Польшчы для сустрэчы з прадстаўнікамі Узброеных сіл Беларусі, каб пераканаць іх удзельнічаць у ваенным перавароце з удзелам мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў.

«Федэральнай службай бяспекі РФ сумесна з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у выніку праведзенай спецаперацыі спынена супрацьпраўная дзейнасць Зянковіча Юрыя Леанідавіча, які мае падвойнае грамадзянства ЗША і Рэспублікі Беларусь, і грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Фядуты Аляксандра Іосіфавіча, якія планавалі ажыццяўленне ваеннага перавароту ў Беларусі па адпрацаванаму сцэнару „каляровых рэвалюцый“ з прыцягненнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізічную ліквідацыю Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі», — падкрэслілі ў ЦГС.

Па дадзеных ФСБ, Зянковіч прыбыў у Маскву пасля кансультацый у ЗША і Польшчы для сустрэчы з прадстаўнікамі Узброеных Сіл Беларусі, каб пераканаць іх удзельнічаць у ваенным перавароце з удзелам мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў. «Пасля дакументавання названай сустрэчы змоўшчыкі былі затрыманыя расійскімі органамі бяспекі і перададзены беларускім партнёрам», — паведамілі ў ФСБ.

Там адзначылі, што пераварот планаваўся ў Мінску 9 мая падчас Парады Перамогі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Курыца — самая папулярная і даступная сёння па цане мясная страва.

Грамадства

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

Гэта быў беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі беларускага друку!