Вы тут

Надмагільную пліту Яна Баршчэўскага, знойдзеную ва Украіне, прывезлі ў Віцебск


У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі прадставілі ўнікальны артэфакт, піша БелТА.


Фота: БелТА

У пачатку 2000-х гадоў гаспадар участка ў Чуднаве пачаў будаваць газаправод і выкапаў чыгунную пліту. З-за ржы не было відаць, што на ёй напісана. Знаходка важыла 35 кг. Пліта проста стаяла на падворку 17 гадоў, пакуль уласнік не вырашыў зацэментаваць двор, а для эканоміі цэменту пакласці пліту. Пад уплывам надвор'я надпіс на пліце сцёрся, але гаспадары падумалі, што гэта нямецкая мова, і не надалі ўвагі. Вясной 2019 года плітой зацікавілася дачка гаспадароў Алена і стала шукаць інфармацыю ў інтэрнэце. Высветлілася, што пліта магла знаходзіцца на магіле пісьменніка Яна Баршчэўскага. На прадмеце быў надпіс на польскай мове «Ян Баршчэўскі, шанаваў Бога, прыроду і людзей, пісьменнік натхненняў і пачуццяў. Жыў дастойна 70 гадоў. Памёр 28 лютага 1851 года». Знаходка стала сенсацыяй, праліўшы святло на дакладную дату нараджэння літаратара.

На сродкі фонду імя Марыі Магдалены Радзівіл (Швейцарыя) у 2020 годзе ў Чуднаве адкрылі помнік Яну Баршчэўскаму, а ў наступным годзе арганізавалі рэстаўрацыю надмагільнай пліты ў Мінску.

Пліта ўжо была прэзентавана 6 красавіка ў Расонах, 14-га — у Полацку. Цяпер унікальны артэфакт некалькі дзён будзе экспанавацца ў віцебскай ратушы. Яго можна ўбачыць на выставе «100 рарытэтаў да 100-годдзя музея».

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце абласнога краязнаўчага музея Валерый Шышанаў адзначыў, што знаходка стала сапраўдным цудам. Паколькі гэтага магло не адбыцца, калі б не цікаўнасць дзяўчыны.

— На жаль, магіла літаратара не захавалася, але хаця б ёсць прадмет, які нас яднае з гэтым выдатным пісьменнікам, імя якога ахутана казачнасцю, містыкай і рамантызмам. Наш музей валодае яшчэ адным скарбам — 28 пісем Яна Баршчэўскага, — сказаў Валерый Шышанаў. Паводле яго слоў, пакуль яшчэ дакладна невядома, колькі прабудзе пліта ў Віцебску. Хутчэй за ўсё, гэта будзе тыдзень або крыху больш.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.