Вы тут

Скарбы беларускай паэзіі адкрылі ў старажытным замку


16 красавіка, у старажытныя муры завіталі слынны паэт Леанід Дранько–Майсюк з новым зборнікам вершаў «Скарб» і Людміла Рублеўская, чыя кніга «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі» таксама нядаўна пабачыла свет у выдавецтве «Звязда».


Леанід Дранько-Майсюк правёў сапраўдны займальны ўрок беларускай літаратуры для навучэнцаў Мірскай сярэдняй школы, якія прысутнічалі на сутрэчы. Школьнікі хорам паўтаралі за паэтам радкі вядомых вершаў і засвоілі, што найлепшы спосаб прызнацца дзяўчыне ў каханні — гэта ведаць напамяць беларускую паэзію.

Людміла Рублеўская распавяла пра тое, як у Мірскім замку здымаліся важныя сцэны экранізацыі яе раману «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», першага з авантурна–прыгодніцкай серыі. Прысутныя змаглі пабачыць трэйлер фільма, а тасама сюжэт пра здзейсненую на кінастудыі «Беларусьфільм» рэканструкцыю танка, прыдуманага Леанарда да Вінчы. Менавіта гэтая машына, якую называюць героі рамана «Жалезнай Чарапахай», дзейнічае і ў кнізе, і ў фільме. Унікальны механізм страляў з гарматаў і ездзіў у двары Мірскага замка, таму мясцовыя жыхары з асаблівым нецярпеннем чакаюць выхаду на экран гістарычнай кінастужкі.

На завяршэнне сустрэчы жадаючыя змаглі набыць кнігі вядомых літаратараў і атрымаць аўтографы.

Лідзія ПЯТРОВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.