Рэквіем мітрапаліта Ёнатана (Ялецкіх) прысвечаны 35-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, паведамляе БелТА.
— Гэта духоўна–харавая кампазицыя — першая свайго роду праваслаўны рэквіем, прысвечаная памяці загінуўшых герояў–ліквідатараў атамнай аварыі 1986 года, — падкрэслілі ў філармоніі.
— сімфанічна–харавая версія «Чарнобыльскай літургіі» — гэта твор свецкі па форме, але духоўна глыбокі па змесце. Дадзеная музычная драма з'яўляецца праявай любові да загінутых герояў–чарнобыльцаў. Драматургія паэмы ўяўляе сабой адзінае цэлае, якое кампазіцыйна складаецца з двух раздзелаў: першы — памінальны, другі рассказвае пра радасць вечных зносін з Богам, — распавялі арганізатары.
Музыка, прасякнутая падзякай, шчырасцю парываў душы і чалавекалюбствам, нагадае, што прырода — агульны і адзіны дом для ўсіх народаў.
У канцэрце прыме ўдзел Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь. У якасці чытальніка выступіць протаіерэй Іаан Задарожын, саліраваць будуць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Уладзіслаў Вітушка, Руслан Маспанаў, Наталля Тоўсцік, а дырыжыраваць — Аляксандр Анісімаў.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.