Вы тут

Расія перадасць Беларусі два сярэднемагістральныя самалёты новага ўзору


Новыя самалёты, распрацаваныя ў Расеі, якія цяпер праходзяць лётныя выпрабаванні, будуць перададзеныя Беларусі. Пра гэта расказаў кіраўнік Федэральнага агенцтва паветранага транспарту Расійскай Федэрацыі Аляксандр Нерадзько, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Sputnik Беларусь.


Па словах Нерадзько, нашай краіне плануецца перадаць сярэднемагістральныя МС-21 і Іл-114-300. Таксама разам з імі будуць перададзеныя і рухавікі для МС-21 і ПД-14.

Ён таксама падзяліўся, што ў Расеі займаюцца распрацоўкай новага шматмэтавага самалёта, які заменіць усім вядомы «кукурузнік» — Ан-2. Серыйную вытворчасць яго павінна пачацца да 2023 годзе.

— Планы па авіябудаванні досыць шырокія, разлічваем, што гэтая авіяцыйная тэхніка будзе прымяняцца і ў Беларусі, — сказаў кіраўнік Федэральнага агенцтва паветранага транспарту.

У сваю чаргу дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Беларусі Арцём Сікорскі заявіў, што Рэспубліка працягвае эксплуатаваць ваенны Іл-76 і пасажырскія Іл-62 і Іл-103 расійскай вытворчасці.

Таксама ён адзначыў, што «цікавасць да расійскай тэхнікі» ў Беларусі «вельмі высокая».

— Сярод беларускіх грузавых перавозчыкаў найбольш запатрабаваныя тыя машыны, якія цяпер праходзяць лётныя выпрабаванні — гэта самалёты Іл-114 для экспрэс-перавозак, Іл-112 як замена Ан-26. І мы ў далейшым зацікаўлены ў мадэрнізацыі самалёта Іл-76 пад новыя рухавікі, — падкрэсліў Сікорскі.

Адзначым, што 16 красавіка ў Цэнтры кіравання паветраным рухам пад Мінскам беларускі Дэпартамент па авіяцыі і Федэральнае агенцтва паветранага транспарту Расійскай Федэрацыі падпісалі дамоўленасць па пытаннях лётнай прыдатнасці. Гэта значыць, што расейская авіяцыйная тэхніка будзе і далей эксплуатавацца і абслугоўвацца на тэрыторыі Беларусі.

Прэв’ю: МН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Гэта прынцыпы, накіраваныя на зніжэнне колькасці смецця і захаванне рэсурсаў планеты.

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Эканоміка

Больш за палову аўтамабільнага рынку планеты стане электрычным ужо праз пяць гадоў

Больш за палову аўтамабільнага рынку планеты стане электрычным ужо праз пяць гадоў

А наша краіна разлічвае, што праз чатыры гады кожная 20 машына будзе электракарам.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.