Вы тут

Расія прыме рашэнне аб выхадзе з МКС з 2025 года па выніках абследавання станцыі


Расія правядзе тэхнічнае абследаванне Міжнароднай касмічнай станцыі і прыме рашэнне аб выхадзе з праекта з 2025 года, аб чым папярэдзіць замежных партнёраў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ТАСС.


Як паведамілі ў апараце віцэ-прэм'ера Юрыя Барысава, тэрміны існавання станцыі даўно скончыліся, яе стан пакідае жадаць лепшага. «У апошні час усё часцей паступае інфармацыя аб тэхнічных няспраўнасцях. Каб пазбегнуць любых рызык у выпадку аварыйных сітуацый, неабходна правесці тэхнічнае абследаванне станцыі. І па выніках прымаць рашэнне і сумленна папярэджваць партнёраў», — сказалі ў апараце.

«І сумленна іх папярэдзіць аб выхадзе з МКС з 2025 года», — прывялі словы Юрыя Барысава ў эфіры праграмы Паўла Зарубіна «Масква. Крэмль. Пуцін» на тэлеканале «Расія-1».

Пытанне мэтазгоднасці працягу ўдзелу Расіі ў праекце міжнароднай касмічнай станцыі абмяркоўвалася на нарадзе па космасе ў Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна 12 красавіка.

Прэв’ю: NASA

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».