Вы тут

Мінскае «Дынама» саступіла «Гомелю» ў чэмпіянаце Беларусі па футболе


Футбалісты «Гомеля» атрымалі валявую вікторыю над мінскім «Дынама» з лікам 2:1 у гасцявым паядынку 5-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе БЕЛТА.


Сёння падапечныя Леаніда Кучука выйшлі наперад ужо на першай хвіліне, калі вызначыўся Жан Марэль По. Аднак паступова гамельчукі асвоіліся, стварылі некалькі небяспечных момантаў, а за хвіліну да заканчэння першага тайма Дзмітрый Гомза аднавіў раўнавагу ў ліку. Пасля перапынку госці не супакоіліся, і на 68-й хвіліне Вадзім Пабудзей забіў пераможны гол. У астатні гульнявы час мінчукі правялі шмат нападаў, але не змаглі здабыць хаця б нічыю. Гэта першае паражэнне мінскага «Дынама» ў цяперашнім чэмпіянаце.

У апошнім паядынку 5-га тура футбалісты брэсцкага «Руху» прымуць сёння «Смаргонь».

Учора лідар турніру салігорскі «Шахцёр» атрымаў пятую перамогу запар, разграміўшы на сваім полі мазырскую «Славію» з вынікам 4:1.

Вынікі астатніх сустрэч: «Нёман» (Гродна) — «Мінск» — 0:2, БАТЭ (Барысаў) — «Энергетык-БДУ» — 2:1, «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — «Дынама» (Брэст) — 0:2, «Спадарожнік» (Рэчыца) — «Іслач» (Мінскі раён) — 1:5, «Віцебск» — «Слуцк» — 0:0.

Становішча каманд: «Шахцёр» — 15 ачкоў, «Дынама» (Брэст) — 11, БАТЭ — 11, «Гомель» — 10, «Іслач» — 9, «Дынама» (Мінск) — 8, «Мінск» — 8, «Тарпеда-БелАЗ» — 6, «Рух» — 6, «Віцебск» — 6, «Слуцк» — 5, «Энергетык-БДУ» — 4, «Спадарожнік» — 3, «Нёман» — 2, «Славія» — 1, «Смаргонь» — 1.

Лідарамі бамбардзірскай гонкі з'яўляюцца Андрэй Салавей («Гомель»), Дэмба Дарбо («Шахцёр»), якія забілі па 5 мячоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Курыца — самая папулярная і даступная сёння па цане мясная страва.

Грамадства

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

Гэта быў беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі беларускага друку!