Вы тут

У Егіпце вагоны цягніка сышлі з рэек: пацярпелі больш за 100 чалавек


Больш за сотню пасажыраў пацярпелі ў выніку аварыі цягніка, якая адбылася ў егіпецкай правінцыі Кальюбія, размешчанай на поўначы сталіцы краіны Каіра. Пра гэта гаворыцца ў заяве уладаў правінцыі, якое прыводзіць егіпецкая газета «Аль-Яум ас-Сабія», паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ТАСС.


«Паводле папярэдніх звестак, у выніку аварыі пасажырскага цягніка ў Кальюбіі пацярпелі 103 чалавекі», — гаворыцца ў заяве.

Паводле наяўнай інфармацыі, некалькі вагонаў цягніка, які ішоў па маршруце Каір-Мансура, сышлі з рэек праз некалькі хвілін пасля адпраўлення саставу ад чыгуначнай станцыі. Да месца здарэння накіраваныя 20 машын хуткай дапамогі для дастаўкі пацярпелых у бальніцы правінцыі.

Прэв’ю: EPA-EFE

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.