Вы тут

Гандбалісты клуба «Мяшкоў Брэст» ў 13-ы раз сталі чэмпіёнамі Беларусі


Гандбалісты клуба «Мяшкоў Брэст» за тры туры да заканчэння 29-га чэмпіянату забяспечылі сабе залатыя медалі.


Учора берасцейцы разграмілі на выездзе свайго галоўнага канкурэнта — мінскі СКА — з лікам 41:34 (25:16). Гаспадары ваявалі на роўных толькі ў стартавыя 20 хвілін, а потым госці зайгралі ў поўную сілу і ў выніку не пакінулі армейцам ніякіх шанцаў на поспех. Гэта 21-я вікторыя мяшкоўцаў у 21-м праведзеным паядынку цяперашняга першынства. Для брэсцкага клуба гэта восьмы запар і 13-й чэмпіёнскі тытул за ўсю гісторыю.

Вырашыўшы задачу ў нацыянальным першынстве, падапечныя Рауля Алонса будуць узмоцнена рыхтавацца да чвэрцьфінальных сустрэч Лігі чэмпіёнаў з «Барселонай». Першая гульня адбудзецца 12 мая ў Брэсце, у адказ — 20 мая пляцоўцы іспанскага клуба.

Што тычыцца чэмпіянату Беларусі, то свой наступны матч «Мяшкоў Брэст» правядзе 8 мая ў Мінску з гандбалістамі БДУФК-СКА, які саступіў юніёрскай зборнай Беларусі (U-18) з лікам 40:42.

Становішча ў лідзіруючай групе зараз такое: «Мяшкоў Брэст» — 42 ачкі (21 матч), СКА — 30 (20), «Гомель» — 24 (21), «Машэка» (Магілёў) — 21 (21).

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.