Вы тут

Жыхар Магілёва ўзломваў акаўнты і прадаваў інфармацыю


Пракуратура Магілёўскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 29-гадовага жыхара Магілёва. Яму інкрымінавалі несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі з карыслівай зацікаўленасці і выкарыстанне шкодных праграм. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.


Фота: pixabay.com

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачваны выявіў і скапіяваў ў сетцы інтэрнэт камп’ютарную праграму, якая аўтаматычна падбірае і правярае рэквізіты доступу да ўліковых запісаў, напрыклад, электроннай пошты. Далей без дазволу і згоды ўладальнікаў уліковых запісаў ён загружаў у праграму базы дадзеных пароляў і лагінаў паштовых рэсурсаў для праверкі дзеючых акаўнтаў, а атрыманую інфармацыю пасля прадаваў карыстальнікам спецыялізаванага форуму. Пры гэтым абвінавачаны ўсведамляў, што выкарыстанне такога ПЗ незаконна.

У ходзе папярэдняга следства ўстаноўлены канкрэтныя асобы, камп’ютарная інфармацыя аб паролях і лагінах якіх падвергнулася несанкцыянаванаму доступу.

Праграма, якую выкарыстаў абвінавачваны, прызначана для бруту паштовых сэрвісаў — несанкцыянаванага доступу да камп’ютарных сістэм.

Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў пракуратуры Магілёўскай вобласці прыйшлі да высноў аб абгрунтаванасці абвінавачання і аб’ектыўным даследаванні абставінаў злачынстваў, пагадзіліся з кваліфікацыяй зробленага па ч.1 арт.354 і ч.2 арт.349 Крымінальнага кодэкса.

Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.

Раней ужытую да жыхара Магілёва меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах пракурор пакінуў без зменаў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».