Вы тут

Вызначыліся пераможцы чэмпіянату Беларусі па шашкам-100


У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматам і шашкам прайшлі чэмпіянаты Беларусі па шашкам-100 сярод жанчын і мужчын.


У фіналах па 12 мацнейшых спартсменаў змагаліся не толькі за чэмпіёнскі тытул і медалі, а і за права гуляць без адбору ў вышэйшым дывізіёне краіны ў 2022 годзе.

Чэмпіёнам краіны стаў 13-гадовы кандыдат у майстры спорту Георгій Выдзерка з Гродна. Ён набраў 19 балаў з 22 магчымых. Георгій перамог у васьмі матчах і яшчэ тры гульні правёў унічыю. Перамога на чэмпіянаце краіну дазволіла юнаму шашысту выканаць нарматыў на атрыманне звання “майстар спорту па шашках-100”. Упершыню ў гісторыі айчынных шашак чэмпіянат Беларусі выйграў 13-гадовы спартсмен.

Сярэбраны прызёр турніру – мінчанін Уладзіслаў Валюк, які набраў 16 балаў. Бронза ў мінчаніна Сяргея Насевіча, у яго актыве 14 балаў.

У спаборніцтвах сярод жанчын чэмпіёнкай Беларусі стала мінчанка Вольга Федаровіч. Міжнародны гросмайстар выйграла нацыянальны чэмпіянат і ў мінулым годзе. Сярэбраны медаль заваявала мінчанка Вікторыя Мікалаева, бронзавы – мінчанка Паліна Петрусёва.

Яўген САЛАНОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».