Дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая пазнаёміла гродзенскіх школьнікаў з кнігамі, якія выйшлі ў Выдавецкім доме «Звязда».
Гэта выданні незвычайных фарматаў: кніга-перакрутка, кніга-гаджэт, кніга-квэст... Некаторыя з іх убачылі свет у гэтым годзе. Прэзентацыя стала для дзяцей гродзенскіх школ сапраўдным міні-спектаклем з казачнай феяй, незвычайным персанажам Вухуцікам і падарожжам у дзівосны кніжны свет.
Мерапрыемства прайшло ў гарадской дзіцячай бібліятэцы і гродзенскай гімназіі № 1. Школьнікі з задавальненнем дзяліліся ўражаннямі ад сустрэчы з сапраўднай пісьменніцай. Многім спадабаўся інтэрактыўны фармат, які выбрала для размовы са сваімі слухачамі Кацярына Хадасевіч-Лісавая.
У дзіцячым аддзеле Гродзенскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Макаёнка нямала літаратуры Выдавецкага дома.
— Мы часта заказваем кнігі Выдавецкага дома «Звязда», і яны карыстаюцца вельмі шырокім попытам. Выданні даволі цікавыя, яркія, яны не проста стаяць у нас на паліцах, а актыўна чытаюцца. Вось можна на выстаўцы ўбачыць гэтыя кніжкі і колькі чалавек іх прачытала. Як бачым, дзясяткі, — расказвае загадчыца аддзела Тамара Хламко. — Зараз даволі часта бацькі пытаюць кніжкі на беларускай мове. Я сама іх чытаю з задавальненнем, таму рэкамендую і бацькам.
Як аказалася, дзякуючы багатай фантазіі. Гэтым жыве і пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Мабыць, таму абрала для сябе вобраз казачнай феі ў залатым бліскучым адзенні. Да таго ж работа ў школе дапамагае ствараць цікавых персанажаў і фантастычныя сюжэты.
— Я выбрала вобраз чараўніцы, якая стварае казкі, прыносіць іх дзецям, бо іх трэба зацікавіць, у тым ліку і знешнім выглядам. Але гэта не проста фея, а кніжная фея, бо такая мая спецыяльнасць — фея, якая стварае кніжкі, — тлумачыць свой імідж Кацярына Хадасевіч-Лісавая.
На сустрэчы ў Гродне пісьменніца прадставіла кніжкі незвычайных фарматаў: кніга-перакрутка, кніга-гаджэт «Падабайка», кніга-квэст, кніга-падарожжа. Гэтыя выданні — апошнія, самыя новыя. Усе выйшлі ў Выдавецкім доме «Звязда», з якім пісьменніца плённа супрацоўнічае. А хутка ў выдавецтве з'явіцца новая кніга дзіцячай пісьменніцы. І гэта, па яе словах, незвычайная гісторыя, якая адбываецца ў дзівосным лесе. Кніга ўжо напісана, зараз ствараюцца ілюстрацыі.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Фота аўтара
Пасля значнага вясновага «хапуна», на майскія святы рынак злёгку астыў.
Псіхіка пажылых людзей часцей за ўсё не здольная да «апгрэйду».