Вы тут

«Цішыня», якой не далі грымнуць: падрабязнасці спецаперацыі па прадухіленню ўзброенага мяцяжу


Падчас рэспубліканскага суботніку ў Александрыі ў размове з журналістамі Прэзідэнт Беларусі расказаў пра спробу замаху на яго і яго сям’ю, які рыхтавалі агенты і замежныя спецслужбы. Па словах кіраўніка краіны, у планах злачынцаў было забойства Прэзідэнта з мэтай правядзення мецяжу, а потым перавароту. Сярод арганізатараў — Юрый Зянковіч, Аляксандр Федута і Рыгор Кастусёў. Двух з іх КДБ Беларусі пры садзейнічанні ФСБ Расіі захапіла ў Маскве, дзе тыя абмяркоўвалі свае планы.


На тэлеканале АНТ у той жа дзень падчас вячэрняга выпуску навін паказалі спецыяльны сюжэт, дзе расказалі падрабязнасці падзей. Як заявіў у эфіры тэлеканала старшыня КДБ Іван Тэртэль, ведамства нядаўна завяршыла шматступенную спецаперацыю па прадухіленню ўзброенага мяцяжу і ліквідацыі прадстаўнікоў улады. Гэтыя падзеі былі запланаваны на чэрвень-ліпень гэтага года.

«Удзельнікі дадзенай групы дэталёва спланавалі і прыступілі да практычнай рэалізацыі задумы па фізічнай ліквідацыі Прэзідэнта Беларусі, членаў яго сям’і, арганізацыі ўзброенага бунту з мэтай захопу ўлады гвалтоўным шляхам», — сказаў Іван Тэртэль.

Паводле агучанай у сюжэце інфармацыі, узброены мяцеж у змоўшчыкаў атрымаў назву «Цішыня». У эфіры паказалі відэасустрэчы падазраваных асоб, падчас якіх абмяркоўваліся падрабязнасці магчымага злачынства.

Адным з удзельнікаў сустрэч быў Аляксандр Фядута. Галоўным арганізатарам перавароту названы Юрый Зянковіч, які заяўляў, што ў выпадку правалу за іх заступіцца Дзярждэпартамэнт ЗША. Сярод удзельнікаў сустрэчы былі лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў, небезвядомы Ігар Макар і іншыя асобы.

ФСБ Расіі распаўсюдзіла відэа, на якім яны абмяркоўваюць ліквідацыю Прэзідэнта Беларусі і захоп будынкаў у Мінску. Кадры аператыўнай відэаздымкі былі паказаны ў эфіры праграмы «Весткі тыдня» з Дзмітрыем Кісялёвым на тэлеканале «Расія-1».

«Задача нумар адзін у нас — ліквідаваць самага галоўнага. Задача нумар два — блакаваць унутраныя войскі, блакаваць АМАП. Задача нумар тры — заняць некалькі сімвалічных аб’ектаў у цэнтры горада, у тым ліку радыёстанцыю і тэлебачанне, каб мы маглі зачытаць зварот. І пажадана заблакаваць Мінск, каб не маглі падцягнуць знешнія войскі», — такі план агучыў Юрый Зянковіч на сустрэчы з іншымі падазронымі. 

«Як мінімум 30 чалавек яшчэ (...) павінны быць інтэрнаваныя літаральна ў першую гадзіну. Выконваючы абавязкі прэм’ера аўтаматычна становіцца выконваючым абавязкі прэзідэнта», — дадаў Аляксандр Фядута.

Па дадзеных ФСБ Расіі, Аляксандр Фядута і Юрый Зянковіч таксама планавалі прысвоіць маёмасць Аляксандра Лукашэнкі.

Заключная стадыя спецаперацыі КДБ прайшла ў Расіі пасля атрымання інфармацыі, што Юрый Зянковіч мае намер прыляцець з ЗША ў Маскву праз Польшчу для сустрэчы з саўдзельнікамі.

«У дачыненні да затрыманых Камітэтам дзяржаўнай бяспекі распачатыя крымінальныя справы па адпаведных складах злачынстваў», — адзначыў Іван Тэртэль.

У сюжэце дадалі, што група падтрымлівала цесныя сувязі з тэрарыстычнымі фарміраваннямі, былі нарыхтаваныя як мінімум тры сцэнарыі захопу ўлады і з абавязковым сілавым уздзеяннем.

Затрыманні ў Маскве КДБ ажыццявіў пры падтрымцы ФСБ Расіі. Па інфармацыі Цэнтра грамадскіх сувязяў ФСБ, Юрый Зянковіч прыбыў у Маскву пасля кансультацый у ЗША і Польшчы для сустрэчы з прадстаўнікамі Узброеных сіл Беларусі, каб пераканаць іх удзельнічаць у ваенным перавароце.

«Федэральнай службай бяспекі Расійскай Федэрацыі сумесна з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у выніку праведзенай спецаперацыі спынена супрацьпраўная дзейнасць Зянковіча Юрыя Леанідавіча, які мае падвойнае грамадзянства ЗША і Рэспублікі Беларусь, і грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Фядуты Аляксандра Іосіфавіча, якія планавалі ажыццяўленне ваеннага перавароту ў Беларусі па адпрацаванаму сцэнарыю „каляровых рэвалюцый “ з прыцягненнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізічную ліквідацыю Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі », - падкрэслілі ў ФСБ.

У паведамленні заяўлена, што пасля змоўшчыкі былі перададзены беларускім партнёрам. У ФСБ адзначылі: пераварот планаваўся ў Мінску 9 мая падчас Парада Перамогі.


Каментарый у тэму

Інфармацыя пра дзяржаўны пераварот і фізічную ліквідацыю Прэзідэнта, якія рыхтаваліся, — яскравае сведчанне таго, што Беларусь стала для калектыўнага Захаду перашкодай у іх стратэгічных планах па разбурэнні славянскага свету і знішчэння Расіі. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БелТА падзяліўся кандыдат філасофскіх навук, загадчык аддзелам сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН Мікалай ШЧОКІН.

«Відавочна, што дзеянні спецслужбаў і палітычных элітаў Захаду ідуць у рэчышчы рэалізацыі вядомай чатырохступеньчатай мадэлі гібрыднай вайны. Безапеляцыйны ціск на Беларусь у поствыбарчы перыяд не прынёс выніку. Пятая калона і збеглыя не змаглі адпрацаваць у іх укладзеныя грошы. Беларусь апынулася больш устойлівай і маналітнай перад пагрозай, чым меркавалі на Захадзе. Зразумела, падобныя акцыі па фізічнай ліквідацыі дзяржлідараў выконваюцца толькі па прамым указанні палітычнай вярхушкі замежных дзяржаў. Мы сутыкнуліся з дзяржаўным тэрарызмам з боку шэрагу заходніх краін і іх лідараў. Перакананы, на чарзе быў лідар Расіі — Уладзімір Пуцін», — падкрэсліў Мікалай Шчокін.

Паводле яго слоў, у ЗША не засталося канструктыўных варыянтаў для захавання сваёй гегемоніі і прасоўвання ваенна-каланіяльнай палітыкі. «Любы палітычны працэс, а ўжо тым больш па звяржэнні законнай улады, мае сваю логіку — нязменна заўсёды ёсць кропка адліку і кропка завяршэння. Будзем шчырыя, Беларусі абвешчаная вайна, якая ў сваёй гібрыднай мадэлі нацэлена на перспектыву прамога ваеннага ўмяшання з дзяржаўным пераваротам, фізічным знішчэннем Прэзідэнта і кіраўнічай вертыкалі, захопам адміністрацыйных будынкаў пад куратарствам і па метадычках спецслужбаў Захаду», — адзначыў эксперт.

Мікалай Шчокін лічыць, што сёння варта мабілізаваць кіраўнічую (ідэалагічную) вертыкаль і засяродзіць увагу на кадравай палітыцы, устойлівасці сістэмы дзяржаўнага кіравання і эканамічнай эфектыўнасці. «Упэўнены, у бліжэйшы час мы станем сведкамі нарошчвання агрэсіўных і таксічных дзеянняў палітычных элітаў Польшчы, Літвы, Украіны і шэрагу замежных краін (дугі Байдэна) па структурна-палітычнаму шунціраванні беларускага грамадства па разгульванне нацыянальнай і рэлігійнай карты», — рэзюмаваў кандыдат філасофскіх навук.

Калектыўны Захад першапачаткова досыць негатыўна ставіўся да Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з-за яго адмовы ісці ў сваёй палітыцы ў «заходнім кірунку», з гэтым і звязаны спробы ліквідацыі кіраўніка дзяржавы, лічыць эксперт грамадскага аб’яднання «Беларусь Русь» Пётр ПЯТРОЎСКІ. Яго словы перадае РІА «Новости».

«Звязана гэта з тым, што Лукашэнка адмовіўся ісці па заходнім вектары развіцця, адмовіўся рабіць шокавую тэрапію, навязваць прыватызацыю і не пайшоў па шляху еўраатлантычнай інтэграцыі. Усё гэта стала прычынай таго, што практычна з самага пачатку калектыўны Захад праводзіў палітыку адхілення Прэзідэнта Беларусі ад улады, фінансавання апазіцыі, арганізацыі розных формаў Майдана, пратэстаў і іншых дзеянняў, якія б спрыялі змене ўлады ў Беларусі. Гэта значыць тут чыстай вады геапалітыка, па-першае, і, па-другое, іміджавая складнік», — сказаў Пётр Пятроўскі.

Паводле яго слоў, Беларусь дэманструе альтэрнатыву развіцця заходняму вектару, паказвае, што можна «без Захаду, без так званых структурных псеўдарэформ жыць і развівацца». Эксперт мяркуе, што на Захадзе Аляксандра Лукашэнку ўспрымаюць шмат у чым як «крыніцу дэманстрацыі альтэрнатыўнага шляху развіцця, што парушае жаданую мясцовымі элітамі манаполію ўласнай мадэлі існавання».

Міжнародную сітуацыю вакол Беларусі ў рэчышчы апошніх сенсацыйных паведамленняў «Звяздзе» пракаментаваў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй САВІНЫХ.

«Падзеі, якія адбыліся ў Беларусі, з’яўляюцца паказчыкам таго, да чаго прыводзіць сусветную супольнасць няўхільнае размыванне фундаментальных прынцыпаў міжнароднага права. Фактычна гадоў 20 таму ў звычайную практыку ўвайшлі санкцыі супраць суверэнных дзяржаў, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы краін пад відам прыгожых, але скажонных лозунгаў пра абарону дэмакратыі і свабоды. Наступным крокам сталі „каляровыя рэвалюцыі“, што ўжо знаменавалі адмову ад павагі да суверэнітэту дзяржаў і іх права на самастойнае вызначэнне шляху развіцця», — мяркуе дэпутат.

Паводле яго слоў, гэтыя з’явы сталі галоўнай ідэяй новага, радыкальнага этапу глабалізацыі, у рамках якой нацыянальныя дзяржавы павінны былі бы быць знішчаны цалкам. Рэспубліка Беларусь працівілася такім зменам. «Мы заўсёды казалі, што выступаем за міжнародную супольнасць, якая бы базіравалася на каштоўнасцях незалежнасці, канструктыўным узаемадзеянні суверэнных дзяржаў. Мы казалі пра права выбару для кожнай краіны свайго шляху развіцця. Мы казалі: фундаментальны прынцып Статута ААН мае на ўвазе роўнасць усіх дзяржаў незалежна ад іх ваеннага, эканамічнага патэнцыялу. Такая пазіцыя заўсёды падтрымлівалася большасцю краін, але дзяржавы, якія абаранялі аднапалярны глабальны свет ніколі не хацелі гэтага чуць», — дадае парламентарый. Андрэй Савіных адзначае, што, кажучы прыгожыя лозунгі, буйныя дзяржавы тым не менш кіраваліся прынцыпамі realpolitik, навязвалі іншым краінам неэквівалентны абмен, стваралі больш высокі ўзровень жыцця ў сабе за кошт разграблення краін перыферыі.

«Сёння мы маем плады гэтага прававога нігілізму ў міжнародным маштабе і бачым як гэтыя дзеянні перараджаюцца ў злачынныя загаворы і падрыўныя аперацыі», — рэзюмуе дэпутат.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.