XIX Міжнародная выстава аўтамабільнай прамысловасці Auto Shanghai - 2021 адкрылася ў Нацыянальным выставачным і канферэнц-цэнтры Шанхая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Аўтасалон стаў першым у свеце ў гэтым годзе з найбуйнейшых падобных мерапрыемстваў, якое стартавала ў вызначаны тэрмін ва ўмовах пандэміі. Па паведамленні арганізатараў, на выставе сваю прадукцыю прадставяць каля тысячы прадпрыемстваў з усяго свету, а агульная выставачная плошча 12 крытых павільёнаў складае 360 тысяч кв.метраў.
З мэтай эфектыўнай прафілактыкі і кантролю эпідэміі COVID-19, квіткі на аўтасалон сёлета трэба будзе браніраваць у інтэрнэце па сапраўдных пасведчаннях асобы, а пры ўваходзе неабхлдна прад'яўляць QR-код здароўя, у якім будуць адлюстроўвацца вынікі тэстаў на COVID-19, запісы аб прышчэпках, а таксама дадзеныя аб паездках у рэгіёны з сярэдняй або высокай эпідэміялагічнай рызыкай.
Шанхайскі аўтасалон працягнецца да 28 красавіка.
Як гэта зрабіць — ведае толькі барыста.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.
Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы.
Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.