Вы тут

Нацыянальную экспазіцыю Беларусі ўпершыню прадставяць на турыстычнай выстаўцы ў Дубаі


Упершыню нацыянальная экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на буйнейшай на Блізкім Усходзе турыстычнай выстаўцы Arabian Travel Market, якая пройдзе ў Дубаі з 16 па 19 мая, паведамілі на выставачным прадпрыемстве «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.


У 2019 годзе гэту выстаўку наведалі 40 тыс. прадстаўнікоў турыстычнай індустрыі са 151 краіны, сярод якіх члены ўрадавых дэлегацый, тураператары і турагенты, супрацоўнікі авіяліній, трэвэл-блогеры, а таксама арганізацыі, якія спецыялізуюцца ў сферы MICE-турызму. Мерапрыемства праводзіцца пад патранажам прэм’ер-міністра ААЭ і правіцеля Дубая шэйха Махамеда ібн Рашыда Аль Мактума.

Новаўвядзеннем Arabian Travel Market гэтага года стане гібрыдны фармат. Упершыню выстаўка суправаджаецца анлайн-платформай, якая будзе даступна з 24 па 26 мая. Яна дасць магчымасць азнаёміцца і правесці перагаворы з удзельнікамі з любой кропкі свету.

У рамках нацыянальнай экспазіцыі Беларусі будзе прадстаўлена інфармацыя аб турыстычным патэнцыяле краіны, багацці і разнастайнасці прыродных рэсурсаў і гісторыка-культурнай спадчыне. Экспазіцыя стане эфектыўнай пляцоўкай для прэзентацыі магчымасцей санаторна-курортнага лячэння ў Беларусі, дзелавога, медыцынскага, спартыўнага і іншых відаў турызму.

Арганізатарам нацыянальнай экспазіцыі выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата, суарганізатары — Мінспорт (Нацыянальнае агенцтва па турызме), аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам. Выставачны аператар — выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП.

Фота: belinterexpo.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.