Вы тут

Больш за 500 рабочых месцаў прапануюць наймальнікі Мінска на кірмашы вакансій 22 красавіка


Больш за 500 прапаноў аб працаўладкаванні чакае наведвальнікаў электроннага кірмашу вакансій з удзелам прадпрыемстваў сталіцы 22 красавіка, паведамілі БелТА ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.


Мерапрыемства пройдзе з 10:00 да 12:00 на сайце e-vacancy.by.

Вакантныя месцы жадаючым працаўладкавацца прапануюць: дзяржпрадпрыемства «ЖЭУ нумар 1 Партызанскага раёна Мінска», дзяржпрадпрыемства «ЖЭУ нумар 4 Партызанскага раёна Мінска», ААТ «Керамін», ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ», ААТ «Мінскрамбуд», УП «Мінскводаканал», РУП «Белмедпрэпараты», РУП «Белсаюздрук» і інш.

Удзельнікі кірмашу змогуць падрабязна азнаёміцца з вакансіямі і ўмовамі працы, задаць хвалюючыя пытанні, накіраваць рэзюмэ, атрымаць электронную кансультацыю і нават запрашэнне на гутарку ў рэжыме рэальнага часу. Пасля заканчэння мерапрыемства вакансіі будуць захаваны ў агульнарэспубліканскім банку вакансій на сайце gsz.gov.by.

 Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.