Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аляксея Талая з паспяховым выступленнем на спаборніцтвах Сусветнай серыі паралімпійскага плавання


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па Паралімпійскім спорце Аляксея Талая з паспяховым выступленнем на спаборніцтвах Сусветнай серыі паралімпійскага плавання ў Італіі і устанаўленнем рэкорду свету. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Твае перамогі, непахісная сіла волі, бяспрыкладнае імкненне да стваральнай працы дапамагаюць шматлікім тысячам беларусаў пераадольваць цяжкасці на шляху да сваёй мары, служаць арыенцірам у пошуку правільнай жыццёвай пазіцыі», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў спартсмену і яго сям’і дабрабыту, моцнага здароўя і поспехаў.

Паралімпіец Аляксей Талай на этапе Сусветны серыі IPC па плаванні ў камуне Ліньяна-Саб’ядора (Італія) пераадолеў 50 метраў брасам з вынікам 1:18:42. Тым самым беларускі спартсмен устанавіў новы сусветны рэкорд. Характэрна, што ён выступае ў самым цяжкім класе SB1.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.