Вы тут

Іголкатэрапія


Піраміда ці замак?

Мінск. Вастрасловы жартуюць, што фінансавыя піраміды — гэта паветраныя замкі, якія рэалісты будуюць для летуценнікаў. Нядаўна прагматыкі пераканалі не менш чым сто разявак перадаць у кіраўніцкі апарат замежнай кампаніі, зарэгістраванай у афшорнай зоне, ад 1 да 10 тысяч долараў або еўра пад 25—30 працэнтаў гадавых.

Выплата даходу кліентам рабілася з грашовых сродкаў новых удзельнікаў піраміды. Аднак летуценнікі забыліся на іншае: такія разбураныя канструкцыі здольныя забіць асколкамі расчараванняў. Разбітыя мары каштавалі ўкладчыкам больш за 350 тысяч рублёў.

Арганізатар фінансавай піраміды затрыманы. Узбуджана крымінальная справа.

Нядобрасумленная Хвароба

Віцебская вобласць . Спроба — не хвароба, а надзейны сродак… атрымаць праблемы з правяраючымі, як адбылося з КУП «Цэнтр нерухомасці г. Віцебска». Той насуперак закону без аўкцыёну перазаключыў дагаворы арэнды з некалькімі даўжнікамі, у тым ліку ТАА «Р». Між тым, таварыства на працягу двух гадоў несвоечасова пералічвала сродкі за карыстанне чужой маёмасцю і прадоўжыла «традыцыю» пасля падпісання пагаднення на новы тэрмін.

Унітарнаму прадпрыемству варта пазбаўляцца жаласлівасці, бо хвароба нядобрасумленнасці стала хранічнай для многіх арганізацый рэгіёна, якім часова перададзена дзяржаўная нерухомасць. 

Іх запазычанасць складае каля 700 тысяч рублёў.

Атрымаў…

Светлагорскі раён. Хоць таварыства і лічылася з абмежаванай адказнасцю, але гэта не вызваляла яго дырэктара ад абавязку плаціць падаткі. 

Камерцыйная арганізацыя, якую ён узначальваў, займалася ў 2016—2017 гадах аптовым і рознічным гандлем сельгаспрадукцыяй, а таксама рэстаранным бізнесам. Тавары купляліся за наяўны разлік у Расіі, а затым афармляліся па фальшывых дакументах як набытыя ў індывідуальнага прадпрымальніка, але — па завышаных цэнах.

Выдаткі штучна павялічваліся, а падаткі, адпаведна, памяншаліся. У выніку бюджэт недаатрымаў больш чым 120 тысяч рублёў, а дырэктар пазбаўлены волі на 5 гадоў у калоніі строгага рэжыму…

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».