Вы тут

Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі 21 красавіка


Кароткачасовыя дажджы і да 17 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 21 красавіка, паведамілі ў Белгідрамеце.


pixabay.com

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. У дзённы час месцамі прагназуюцца навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад нуля да плюс 6 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 11-17 градусаў.

БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.