Вы тут

Навучальны семінар «Школа падрыхтоўкі кіраўнікоў працоўных калектываў» прайшоў у Полацку


Навучальны семінар «Школа падрыхтоўкі кіраўнікоў працоўных калектываў», арганізаваны Рэспубліканскім штабам студэнцкіх атрадаў БРСМ, прайшоў на базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён адначасова стаў і пляцоўкай для падрыхтоўкі беларускай каманды, сфарміраванай Саюзам моладзі, для ўдзелу ў І Міжнародным будаўнічым чэмпіянаце, што праходзіць у Сочы з 20 да 23 красавіка.


Асноўны этап падрыхтоўкі зводнага будаўнічага студэнцкага атрада адбыўся на базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і буйных прадпрыемстваў Наваполацка.

Дарэчы, у 2020 годзе сіламі ўсіх структур Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў былі працаўладкаваны 24 044 чалавекі ў складзе 1689 студэнцкіх атрадаў. У бягучым годзе плануецца дапамагчы не менш чым 25 тысячы патэнцыяльным байцам.

З 3 сакавіка ва ўстановах адукацыі рэалізоўваецца прамапраект «Выбіраем студатрад!». За гэты час для працы ў студэнцкіх атрадах запісалася рэкордная колькасць маладых людзей — 10 тысяч чалавек. У рамках круглагадовай працоўнай занятасці сёння прыступілі да працы 24 студэнцкія атрады розных профіляў, якія аб'ядналі больш за 400 чалавек.

У трэцім працоўным семестры 2021 года Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў плануе рэалізаваць чатыры буйныя вытворчыя і міжнародныя праекты: гэта Усебеларуская маладзёжная будоўля «Горад маладосці», «Атлант–2021», «Арляня» ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Камсамольскі» на базе Усерасійскага цэнтра «Арляня» сумесна з «Расійскімі студэнцкімі атрадамі», будаўніцтва магістралі М1 (Беларусь) сумесна з «Мабільнымі кадрамі Расіі».

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».