Вы тут

Сенатар Ала Смаляк: Асабістыя прыёмы грамадзян — гэта даверны дыялог


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк правяла асабісты прыём грамадзян у Гомелі. Да сенатару звярнуўся жыхар Лельчыцкага раёна. Ён папрасіў разгледзець магчымасць замены ложкаў у бальніцы сястрынскага догляду ў раёне. Гэтае пытанне ў бліжэйшы час сумесна прапрацуюць абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама.


Між тым аператыўна вырашылася праблема, з якой да парламентарыя звярнулася 80-гадовая пенсіянерка. Пажылая жанчына прасіла дапамогі валанцёраў ва ўборцы кватэры. Добраахвотнікі адправяцца па названым адрасе, запэўніла Ала Смаляк. Рэкамендацыі і падрабязную кансультацыю ад сенатара атрымала гамяльчанка — бабуля 4-гадовага сіраты. Дзіця мае рэдкае захворванне скуры, для лячэння патрабуецца значная колькасць перавязачнага матэрыялу. Заяўніца цікавілася, дзе і як атрымаць усё неабходнае.

На прыёме прагучалі і іншыя пытанні ад жыхароў Гомельшчыны.

— На асабістых прыёмах грамадзян ідзе даверны канструктыўны дыялог, падчас якога чалавек дзеліцца тым, што яго хвалюе. Важна, каб у заяўніка было разуменне, што ён не застанецца сам-насам са сваёй праблемай, што ўсе пытанні вырашальныя, — адзначыла пасля прыёму грамадзян член Савета Рэспублікі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Курыца — самая папулярная і даступная сёння па цане мясная страва.

Грамадства

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

Гэта быў беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі беларускага друку!