Вы тут

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?


Ва ўсіх людзей бываюць праблемы ці проста цяжкія дні, пасля якіх проста неабходна з кімсьці пагаварыць і атрымаць параду, як паступіць у той ці іншай сітуацыі. У такія моманты раяць схадзіць на сеанс да псіхолага. Але што ў падобных выпадках рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі і зрывы ў паводзінах? Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня — зоапсіхолаг Кацярына Кастрыцкая.


— З псіхалогіяй жывёл працую ўжо дзесьці чатыры гады. Знаёмства з гэтай галіной адбылося, калі я вучылася ў магістратуры Манчэстэрскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі. Я абараняла магістарскую працу па анімалатэрапіі — гэта псіхалагічнае кансультаванне і рэабілітацыя з прыцягненнем жывёл. А каб апошнія маглі стаць бяспечнымі і карыснымі ўдзельнікамі гэтага працэсу, неабходна было навучыцца глыбока разумець асаблівасці іх паводзін, а таксама ўмець патлумачыць ім тое, што ад іх патрабуецца. Менавіта з гэтай прычыны я скончыла мноства розных курсаў у Ізраілі, Вялікабрытаніі, ЗША і г. д. Пасля абароны магістарскай і павышэння ведаў вырашыла і далей развівацца ў сферы зоапсіхалогіі паралельна з вывучэннем звычайнай. На дадзены момант я кансультую ўладальнікаў сабак і катоў з нагоды іх навучання і вырашэння праблем паводзін жывёл, працую з тымі, ад каго адмовіліся і падабралі на вуліцы, дапамагаю з выбарам для канкрэтнага чалавека або сям'і жывёлы і пароды. А таксама дапамагаю людзям вырашаць псіхалагічныя праблемы, у тым ліку з дапамогай сваіх жывёл, пішу артыкулы пра навучанне, паводзіны і псіхалогію хатніх гадаванцаў, дрэсірую сабак і нават стала суаўтарам кнігі «Добры сабака дрэннай пароды не бывае».

Фота Юліі Сёмухі.

Падчас гутаркі Кацярына тлумачыць, што спецыяльнасці «Зоапсіхолаг» як такой не існуе — у пераліку прафесій мы не зможам яе знайсці. Правільней было б казаць «Спецыяліст па паводзінах жывёл». Але па нейкіх прычынах назва «зоапсіхолаг» прыжылася ў шырокай публікі, яна больш зразумелая людзям. Гэтак жа часта зоапсіхолагаў блытаюць з дрэсіроўшчыкамі, але гэта таксама розныя паняцці. Першы наладжвае ўмовы жыцця жывёлы, а другі — той, хто навучае яе камандам. Хоць, безумоўна, гэтыя прафесіі ўзаемазвязаны паміж сабой і работа ў адной патрабуе навыкаў з іншай.

— Звычайна галоўныя праблемы, з якімі да мяне прыходзяць на кансультацыю гаспадары пацыентаў, — сітуацыі, калі паводзіны жывёл сталі ўскладняць ім жыццё. Гэта могуць быць агрэсія гадаванца, якая праяўляецца ў адносінах да незнаёмых людзей, іншых жывёл або нават да саміх уладальнікаў, неахайнасць, дэструктыўныя паводзіны: псаванне рэчаў, непаслушэнства, а таксама праблема выцця і брэху сабак у адзіноце. Вельмі рэдка, але бывае, што звяртаюцца гаспадары шчанюкоў ці толькі што ўзятых у дом дарослых сабак з просьбай дапамагчы з самага пачатку зрабіць усё правільна. Такія ўладальнікі выклікаюць вялікую павагу, і, вядома, з імі вельмі прыемна працаваць, бо заўсёды прасцей навучыць жывёлу адразу паводзіць сябе правільна, чым потым перавучваць.

Наша суразмоўніца тлумачыць, што галоўным складнікам яе паспяховай работы з'яўляецца тое, што яна разумее мову жывёл. Сцвярджае, што навучыцца ёй нескладана, галоўнае — жаданне. Асаблівасці мовы жывёл залежаць ад іх віду. Напрыклад, калі сабака махае хвастом — гэта сігнал узбуджэння, магчыма, радасці, але неабавязкова. Калі махае хвастом кошка — гэта відавочнае раздражненне.

— У рабоце з жывёламі я выкарыстоўваю толькі гуманныя методыкі, заснаваныя на навуковым падыходзе. У мяне заўсёды жылі самыя розныя гадаванцы: сабакі, кошкі, хамякі, белыя мышы, папугаі, канарэйкі, чыжы, шчаглы, коні. Цяпер у мяне толькі два сабакі і конь, якіх я вельмі люблю, яны для мяне як члены сям'і.

Фота Ганны Цюрынай.

Наша гераіня кажа, што, на жаль, не ўсе людзі разумеюць, што метад перніка нашмат больш эфектыўны, чым пугі. Менавіта таму стаўленне Кацярыны да цырка рэзка адмоўнае.

— Існуе міжнародная канцэпцыя ацэнкі добрага жыцця жывёл, у тым ліку дзікіх, якія апынуліся воляй выпадку пад апекай чалавека. Да цыркавых гэта таксама адносіцца. Гэта канцэпцыя «пяці свабод», дзе дакладна прапісаны ўмовы, у якіх павінны ўтрымлівацца жывыя істоты. Ні адна з іх у цырку і кантактным заапарку часцей за ўсё не выконваецца і блізка. Першая канцэпцыя — свабода ад голаду і смагі. Публіка не можа бачыць, наколькі добра кормяць жывёл і ці ёсць у іх пастаянны доступ да вады. Аднак зоаабаронцы, якія праводзяць расследаванні, сцвярджаюць, што часта «артыстаў» мардуюць голадам, каб «зматываваць» на працу, і падмацоўваюць гэтыя сцвярджэнні доказамі. Акрамя таго, пражываючы ў цырках, жывёлы адчуваюць дыскамфорт. З-за ўтрымання ў клетках яны ўвесь час пакутуюць ад шуму, не маюць магчымасці паўнавартасна адпачываць. Выкарыстоўваецца негуманная амуніцыя. Ну і, вядома ж, варта адзначыць, што яны абсалютна пазбаўлены волі. Жывёла павінна мець магчымасць жыць у максімальна набліжаных да натуральных умовах і паводзіць сябе ў адпаведнасці з відавой прыналежнасцю. З тым, што гэтая свабода не задавальняецца, не будзе спрачацца нават самы заўзяты абаронца цыркаў.

Ангеліна НОВІКАВА, студэнтка IV курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

Загаловак у газеце: Зразумець псіхалогію хатняга гадаванца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

«Больш сталі хварэць маладыя людзі, цяжарныя і дзеці».

Грамадства

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, якія з гэтага навучальнага года з'явіліся ў школах краіны, — значная дапамога педагагічнаму кал

Эканоміка

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Дарэчы, частку гэтай прадукцыі накіруем на экспарт, у прыватнасці журавіны.

Грамадства

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Пад натхненнем чырвонага кастрычніка мы вырашылі адправіцца на пошукі цікавых месцаў і містычных гісторый.